Кіеўскі спуск (Гомель)

Кіеўскі спуск — спуск у гістарычным цэнтры Гомеля, пралягае ад пачатку вуліцы Савецкай да набярэжнай ракі Сож[1].

Пачатак Кіеўскага спуску, 2021 г.
Пачатак Кіеўскага спуску, 2021 г.

Паходжанне і назва правіць

Кіеўскі спуск з’яўляецца фрагментам яра, утворанага адной ці некалькімі рэчкамі, якія бралі свой пачатак з возера ледавіковага паходжання, вядомага ў ХІХ — сярэдзіне ХХ ст. як Гарэлае балота (знаходзілася ў раёне цяперашняга чыгуначнага вакзала). Гістарычныя назвы яра не захаваліся[2]. У адной з прац Еўдакім Раманаў называў яго «пароходным рвом»[3], бо спуск вёў да параходных прыстаней. Гэтая ж матывацыйная база паслужыла для акрэслення мясцовасці ў пераліку аб’ектаў, якія ўваходзілі ў склад 1-й паліцэйскай часці Гомеля па стане на 1914 г. — «Спускъ к пристани»[4]. Сталая назва, якая замацавалася за ім у пачатку ХХ ст. — Саборны спуск — узнікла з прычыны блізкасці да Петрапаўлаўскага сабора. У 1923 г. на хвалі савецкіх перайменаванняў яна была зменена на цяперашнюю[5]: кіеўскі кірунак быў адным з папулярных для тагачаснага суднаходства па р. Сож. У перыяд нацысцкай акупацыі (1941—1943 гг.) Кіеўскі спуск пазначаўся захопнікамі як «Hafenstr(aße).», г.зн. «Партовая вуліца» або «вуліца Прыстаней»[6].

Гістарычныя выявы правіць

Сучасныя здымкі правіць



Зноскі

  1. Гомель. Атлас. / Справоч. изд. Ред. В. А. Змачинская. — Минск : РУП «Белкартография», 2014. — С. 15.
  2. Спробы філолага і краязнаўца Аляксандра Рогалева прыпісаць мясціне «даўнешыя» назвы «Чачора» ці «Чачэрскі яр» выглядаюць беспадстаўнымі, бо абапіраюцца выключна на дапушчэнні, не падмацаваныя сведчаннямі гістарычных крыніц. Гл.: Рогалев, А. Ф. Топонимический словарь Гомеля и Гомельского района [Текст] / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2012. — С. 262—263.
  3. Романов, Е. Археологический очерк Гомельского уезда / Е. Романов // Записки Северо-Западного отдела Императорского Русского географического общества. — Вильна : тип. А. Г. Сыркина, 1910. — Кн. 1. — С. 110.
  4. Памятная книжка Могилевской губернии на 1914 год. — Могилев губ. : Губернская типография, 1914. — Отд. III, С. 74.
  5. Гомель и городские поселения Гомельщины: Предварит. итоги переписи 1926 г. и некоторые данные текущ. отчетов и обследований. — Речица, 1927. — С. 38.
  6. Гл. адпаведную нямецкую карту 1943 г.: Малікаў Я., Панкоў Ю. Тапаніміка Гомеля пад час нацысцкай акупацыі // Беларускі гістарычны часопіс. № 7, 2020.