Петрапаўлаўскі сабор (Гомель)
Петрапаўлаўскі сабор — праваслаўнае культавае збудаванне, знаходзіцца ў парку Гомеля, уваходзіць у Гомельскі палацава-паркавы ансамбль. Адзін з найлепшых прыкладаў сталага класіцызму ў архітэктуры Беларусі[1].
Славутасць | |
Петрапаўлаўскі сабор | |
---|---|
| |
52°25′26,63″ пн. ш. 31°01′02,5″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гомель |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гомельская епархія |
Архітэктурны стыль | Класіцызм |
Архітэктар | Дж. Кларк |
Заснавальнік | протаіерэй Іаан Рыгаровіч |
Дата заснавання | 18 кастрычніка 1809 |
Будаўніцтва | 1809—1819 гады |
Асноўныя даты | |
1824 — пабудаваны |
|
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 310Г000044 |
Вышыня | 25 м |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | soborgomel.cerkov.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьСабор закладзены протаіерэем Іаанам Грыгаровічам 18 кастрычніка 1809 года ва ўладанні М. П. Румянцава, будаваўся у 1809—1819 гг. ў стылі класіцызм (архітэктар — Дж. Кларк). Размяшчаецца на высокім мысе над Сожам і бачны здалёк[2]. Канчаткова будаўніцтва завяршылася ў 1824 годзе.
З 1872 г. храм атрымаў статус гарадскога, а з 1907 — кафедральнага сабора. Недалёка ад яго была збудавана фамільная капліца-пахавальня Паскевічаў[3].
Пасля рэвалюцыі пачалося закрыццё і разбурэнне цэркваў, пераабсталяванне іх ва ўстановы іншай катэгорыі. У 1929 годзе сабор быў закрыты мясцовымі ўладамі, а з 1932 годзе ў ім былі размешчаны экспанаты мясцовага краязнаўчага музея. Сабор зведаў значныя змены: была разбурана званіца, сарваны крыжы, скінуты званы, разрабавана багатае царкоўнае начынне, абразы. Разам са святымі мошчамі былі знішчаны і насценныя фрэскі, роспісы. У 1935 годзе ў саборы размясцілі аддзел гістарычнага музея, а ў 1939 годзе — антырэлігійны аддзел, які знаходзіўся ў ім аж да Вялікай Айчыннай вайны[3].
Пасля вывазу і эвакуацыі музея сабор пуставаў нядоўга. У час нямецкай акупацыі стараннямі вернікаў і архімандрыта Серафіма сабор быў ізноў адкрыты. Была пабудавана невялікая званіца, у 1949—1951 гадах быў праведзены капітальны рамонт, адмыты і абноўлены захаваныя роспісы. Сабор з’яўляўся дзеючым да 1960 года. У 1962 г. будынак быў прыстасавана пад планетарый, які быў закрыты ў 1985 годзе[3][4]..
У 1989 г. пасля рэстаўрацыйных прац храм быў вернуты вернікам. 7 студзеня 1990 г. на праваслаўнае Раство адбылася першая літургія. У жніўні 1990 года на Гомельскую кафедру ў кафедральны Свята-Петра-Паўлаўскі сабор прызначаны епіскап Арыстарх. У 1991 і 2001 гадах сабор наведалі Найсвяцейшы Патрыярх Алексій II і мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт[3].
У 1991—1992 гадах праводзілася рэканструкцыя і рэстаўрацыя сабора (арх. І. В. Дзямура)[5], была адноўлена званіца, але не ў тым выглядзе, які яны мела гістарычна. У 1996 годзе пабудаваны і асвячоны хрысцільны храм у імя св. Іаана Прадцечы[3].
Архітэктура
правіцьБудынак выходзіць на цэнтральную плошчу горада і з'яўляецца яе важнай дамінантай[1]. Размяшчэнне сабора на плошчы аддаляе гледача ад помніка і дае магчымасць здалёк ацаніць яго манументальнасць, ураўнаважанасць і велічны спакой[1].
У плане сабор мае форму выцягнутага крыжа з развітым выцягнутым трансептам і скарочаным сярэднім нефам[1]. Сяродкрыжжа увенчана купалам эліпсападобнага абрысу на высокім, прарэзаным вокнамі барабане[1]. Крылы трансепта і нефаў накрыты двухсхільнымі дахамі, якія аддзяляюць аб'ём купала ад агульнай масы цела будынка, робяць яго своеасаблівым п'едэсталам[1]. Тарцы будынка ўпрыгожаны чатырма шасцікалоннымі порцікамі дарычнага ордэра, сцены нефа дэкарыраваны паўкалонамі[1]. На фрызе, які апаясвае будынак, трыгліфы[1].
Унутры сабора знаходзіцца грабніца графа Румянцава, якая упрыгожана багіняй свету — копіяй скульптуры Антоніа Кановы.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 340-341. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
- ↑ Гомель. Петропавловский собор
- ↑ а б в г д Гомель. Кафедральный собор Петра и Павла Архівавана 29 чэрвеня 2019.
- ↑ Архіў Беларусі. Пералік дакументаў па архітэктуры культавых збудаванняў 17-19 стст., якія тычацца тэрыторыі Гомельскай вобласці
- ↑ Демура Иван Васильевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. С. 347—348.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі
- Сабор святых Пятра і Паўла Архівавана 9 ліпеня 2009.
- Петра-Паўлаўскі сабор у Гомелі на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Петрапаўлаўскі сабор (Гомель) на сайце «Архіварта»