Антоніа Канова (італ.: Antonio Canova; 1 лістапада 1757, Пасаньё — 13 кастрычніка 1822, Венецыя) — італьянскі скульптар, найбольш значны прадстаўнік класіцызму ў еўрапейскай скульптуры, узор для пераймання акадэмістаў XIX стагоддзя (накшталт Торвальдса). Самыя буйныя зборы яго твораў знаходзяцца ў парыжскім Луўры і ў пецярбургскім Эрмітажы.

Антоніа Канова
Antonio Canova
Фатаграфія
Аўтапартрэт (1792)
Дата нараджэння 1 лістапада 1757(1757-11-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 кастрычніка 1822(1822-10-13)[1][2][…] (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Італія
Род дзейнасці скульптар, архітэктар, мастак, рысавальнік
Жанр скульптура
Вучоба
Мастацкі кірунак класіцызм
Уплыў Giuseppe Bernardi[d] і Giovanni Ferrari[d]
Уплыў на Konrad Eberhard[d], Pavlos Prosalentis[d] і Raimondo Trentanove[d][4]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Надмагілле Кановы

Творчасць

правіць

Пры жыцці Канова меў рэпутацыю самага значнага са скульптараў найноўшага часу. У развіцці класіцыстычнай скульптуры ён адыграў такую ж ключавую ролю, што і Давід — у развіцці класіцыстычнага жывапісу. Сучаснікі не шкадавалі моцных эпітэтаў для апісання свайго пакланення перад талентам Кановы, які, як тады здавалася, вытрымліваў параўнанне з лепшымі разьбярамі антычнасці. Яго надмагіллі эфектныя, партрэты — ідэалізаваны. Тым не менш ні «ўрачысты спакой кампазіцыі», ні «выразнасць і вытанчанасць прапорцый» не ўсцераглі Канову ад абвінавачванняў у «халоднай адцягненасці вобразаў, сентыментальнай саладжавасці і салоннай прыгажосці, змярцвеласці гладкай, адпаліраванай паверхні мармуру», якія высоўвалі супраць яго шматлікія пазнейшыя гісторыкі мастацтва і, у прыватнасці, аўтары Вялікай савецкай энцыклапедыі.

Бібліяграфія

правіць
  • Giulio Carlo Argan, Antonio Canova, Roma, Bulzoni, 1969.
  • Giuseppe Pavanello, L’opera completa del Canova, introduzione di Mario Praz, Milano, Rizzoli, 1976.
  • Canova: disegni scelti e annotati da Gian Lorenzo Mellini, Firenze, La Nuova Italia, 1984.
  • Ottorino Stefani, I rilievi del Canova: una nuova concezione del tempo e dello spazio, Milano, Electa, 1990.
  • Sergej O. Androsov (a cura di) Canova all’Ermitage. Le sculture del museo di San Pietroburgo catalogo della mostra, Venezia, Marsilio, 1991.
  • Andrea Zanella, Canova e Roma, Roma, Palombi, 1991
  • Antonio Canova, Catalogo della mostra, (Venezia-Possagno, 1992), a cura di Giuseppe Pavanello e Giandomenico Romanelli, Venezia, Marsilio, 1992.

Зноскі

  1. а б в г W. M. R. 1911 Encyclopædia Britannica/Canova, Antonio // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 5. — P. 204–206.
  2. а б Сомов А. И. Канова, Антонио // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XIV. — С. 300–301.
  3. а б Канова Антонио // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  5. http://www.accademiasanluca.eu/it/accademici/id/557/