Гойнік
Гойнік (сербск.: Гојник) — малодшы сын сербскага князя Уласціміра, які кіраваў Сербіяй разам са сваімі братамі Муцімірам і Строімірам паміж 860 і 891. Браты здолелі адбіць напад балгарскага хана Барыса. Падчас іх кіравання была завершана хрысціянізацыя сербскіх плямёнаў. Пераемнікам братоў быў сын Муціміра Перваслаў, аднак пасля яго на трон узышоў сын Гойніка Петар Гойнікавіч.
Гойнік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Гојник | |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Муцімір (860 — 891), Строімір (860 — 890) |
||||||
Папярэднік | Уласцімір | ||||||
Пераемнік | Перваслаў | ||||||
Нараджэнне | IX стагоддзе | ||||||
Смерць | IX стагоддзе | ||||||
Род | Дынастыя Уласціміравічаў | ||||||
Бацька | Уласцімір | ||||||
Дзеці | Петар Гойнікавіч | ||||||
Веравызнанне | усходняе хрысціянства | ||||||
Дзейнасць | палітык |
Шлюб і дзеціПравіць
- Імя жонкі Гойніка не вядома. Сын:
- Петар Гойнікавіч (пам. 917) — кіраўнік Сербіі
Зноскі
СпасылкіПравіць
Папярэднік: Уласцімір |
Князь Сербіі 860—891 |
Пераемнік: Перваслаў |