Голад падчас Тыграйскага канфлікту

У ходзе ваеннага канфлікту ў эфіопскім рэгіёне Тыграй (20202022) пачаўся голад[1]. Па стане на студзень 2021 года, сеткай сістэм ранняга папярэджання аб голадзе (FEWS NET) ў адпаведнасці з комплекснай класіфікацыяй фазы харчовай бяспекі (IPC) становішча ацэнена як крызісны (фаза 3)/надзвычайны (фаза 4) ўзровень вострай харчовай бяспекі ў значнай частцы рэгіёну[2]. У канцы месяца, The Economist сцвярджаў, што «верагодна» федэральны ўрад Эфіопіі «наўмысна стрымлівае харчаванне ў спробе змарыць голадам» баевікоў НФВТ. Аднак асобныя прадстаўнікі ўладаў адмаўлялі не толькі штучнае паходжанне крызісу, але сам голад наогул[3]. У пачатку лютага Муферыат Каміль, міністр міру Эфіопіі, дамовіўся з прадстаўнікамі Сусветнай харчовай праграмы аб пашырэнні дапамогі для Тыграя[4].

Раздача харчовай дапамогі ад USAID, 9 ліпеня 2021.

Гісторыя правіць

На сустрэчы 8 студзеня 2021 года надзвычайнага каардынацыйнага цэнтра «Тыграй» паміж міжнароднымі групамі дапамогі і прадстаўнікамі пераходнага ўрада штата ў Мэкэле, сталіцы рэгіёну, рэгіянальны адміністратар Берхане Гебрацадзік падлічыў, што «сотні тысяч» знаходзяцца пад пагрозай голаду, а ў Адвэ людзі «паміраюць пакуль спяць»[5].

22 студзеня на старонках The Economist паведамлялася, што «ўлады наўмысна стрымліваюць харчаванне, спрабуючы замарыць мяцежнікаў голадам»[3].

25 студзеня Абраха Дэста, кіраўнік апазіцыйнай палітычнай партыі «Арэна Тыграя» і кіраўнік Бюро па сацыяльных пытаннях пераходнага ўрада Тыграя, заявіў, што былі атрыманы паведамленні аб 10 галодных смерцях у Гуламахда-Варэдэ і 3 у Адвэ[6][7]. Ён жа заявіў, што замежныя арганізацыі па аказанні дапамогі не могуць пакінуць сталіцу Мэкэле з-за меркаванняў бяспекі канвояў. Чыноўнік ахарактарызаваў сітуацыю як «беспрэцэдэнтную ў сваёй гісторыі». Па даных Абраха, 4,5 мільёна чалавек мелі патрэбу ў «надзвычайнай харчовай дапамозе»[6]

У пачатку лютага 2021 года сетка FEWS класіфікавала ўзровень голаду ў рэгіёне Тыграй ў адпаведнасці з крытэрамі комплекснай класіфікацыі фазы харчовай бяспекі (IPC) як «надзвычайная сітуацыя (фаза 4)» для цэнтральных раёнаў і як «крызіс (фаза 3)» для астатняй частцы штата, акрамя Заходняга Тыграя[2]. Па даных праваабарончай арганізацыі Human Rights Concern Eritrea (HRCE), эрытрэйскія бежанцы ў тыграйскім лагеры Шымельба «вымушаны былі харчавацца травой і карэннямі»[8]. 10 лютага Абера Тола, кіраўнік эфіопскага таварыства Чырвонага Крыжа (ERCS), заявіў, што перамешчаныя грамадзянскія асобы, якім удалося дабрацца да лагераў у гарадах Тыграя, «знясілены», а «іх скура трымалася на касцях». Паводле прадстаўніка ERCS, 80% тыграйцам недаступна гуманітарная дапамога. Ён прадказаў, што колькасць смерцяў ад голаду можа вырасці да «дзясяткаў тысяч» на працягу двух месяцаў[4].

1 чэрвеня Сусветная харчовая праграма ААН папярэдзіла, што па меншай меры 90 адсоткаў насельніцтва ў ахопленым вайной рэгіёне востра маюць патрэбу ў харчовай дапамогі[9]. Па словах галоўнага каардынатара надзвычайнай дапамогі ААН Марка Лаукока, калі дапамога не будзе павялічана ў бліжэйшыя два месяцы, паўстане небяспечны рызыка недахопу харчавання[10].

Па даных на 23 верасня 2021 года, па меншай меры 150 чалавек памерлі ад голаду ў жніўні месяцы і парадку 400 000 апынуліся ў стане голаду[11].

Харчовая дапамога правіць

Размеркаванне правіць

1 лютага 2021 года Ян Эгелан, кіраўнік нарвежскага савета па справах бежанцаў, заявіў, што «дванаццаць тыдняў з пачатку канфлікту ў раёне Тыграя да гэтага часу не пачаліся значныя гуманітарныя аперацыі», паколькі гуманітарныя арганізацыі не могуць атрымаць доступ да большай часткі рэгіёну, асабліва ўдалечыні ад Мэкэле і асноўных дарог, а таксама з-за адміністрацыйных затрымак і непрадказальнасці ў атрыманні дазволаў на доступ. Эгелан заявіў, што ён «рэдка бачыў, каб гуманітарная дапамога была настолькі абцяжарана і не магла быць аказана ў адказ так доўга, столькім людзям з такімі надзённымі патрэбамі»[12].

У пачатку лютага 2021 года Муферыят Каміль, міністр міру Эфіопіі, дамовіўся з прадстаўнікамі Сусветнай харчовай праграмы аб «пашырэнні» размеркавання прадуктаў харчавання ў рэгіёне Тыграй, дазволіўшы доступ 25 міжнародным структурам і арганізацыям. У той час яшчэ 49 арганізацый чакалі адабрэння ўладаў на ўдзел у гуманітарнай аперацыі[4].

Блакада правіць

Першыя паведамленні аб перахопе харчовых грузаў сталі паступаць у снежні 2020-га[13].

У пачатку красавіка 2021 года Сусветны фонд міру апублікаваў даклад, у якім абвінаваціў дзейныя ўлады краіны ў парушэнні артыкула 8(2)(b)(xxv) Рымскага статута Міжнароднага крымінальнага суда («наўмыснае выкарыстоўванне голада грамадзянскіх асоб у якасці метаду вядзення вайны шляхам пазбаўлення іх прадметаў, неабходных для іх выжывання, уключаючы наўмысную перашкоду пастаўкам надзвычайнай дапамогі, як гэта прадугледжана Жэнеўскімі канвенцыямі») і артыкулаў 270(i) і 273 Крымінальнага кодэкса Эфіопіі 2004 года ў якасці адпаведных крымінальных законаў. У раздзеле 4 дакладу пералічаны доказы штучнага паходжання голаду ў рэгіёне[14].

Па стане на 15 красавіка, на некалькіх асноўных дарогах, якія кантраляваліся эрытрэйскай арміяй і рэгіянальнымі сіламі бяспекі Амхара была заблакаваная дастаўка гуманітарнай дапамогі для жыхароў Тыграя[15].

30 верасня, пасля заявы ААН аб блакадзе харчовых паставак з боку ўрадавых сіл, Эфіопія выслала сем высокапастаўленых службовых асоб арганізацыі. Федэральныя ўлады абвінавацілі іх ва ўмяшання ва ўнутраныя справы краіны. Супрацоўнікам ААН было дадзена 72 гадзіны на тое, каб пакінуць Эфіопію[16][17].

Зноскі правіць

  1. Kelly, James (May 1992). "Scarcity and Poor Relief in Eighteenth-Century Ireland: The Subsistence Crisis of 1782–4". Irish Historical Studies. 28 (109): 38–62. doi:10.1017/S0021121400018575. JSTOR 30008004.
  2. а б Continued conflict in Tigray coupled with low economic activity drives Emergency (IPC Phase 4). Famine Early Warning Systems Network (10 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2021. Праверана 10 лютага 2021.
  3. а б "After two months of war, Tigray faces starvation – Ethiopia's government appears to be blocking food deliveries to the region". The Economist. 2021-01-23. Архівавана з арыгінала 2021-01-22. Праверана 2021-02-11.
  4. а б в "Ethiopian Red Cross says 80 percent of Tigray cut off from aid". France 24. Agence France Presse. 2021-02-10. Архівавана з арыгінала 2021-02-10. Праверана 2021-02-10.
  5. Zelalem, Zecharias (2021-01-19). "Starvation crisis looms as aid groups seek urgent Tigray access". Al Jazeera English. Архівавана з арыгінала 2021-02-10. Праверана 2021-02-10.
  6. а б Ekubamichael, Medihane (2021-01-25). "News: Tigray region interim admin official admits death of 13 due to lack of food; says crisis scale 'unprecedented' in region's history". Addis Standard. Архівавана з арыгінала 2021-02-11. Праверана 2021-02-11.
  7. Tigray(недаступная спасылка). Central Statistical Agency (Ethiopia) (18 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2010. Праверана 11 лютага 2021.
  8. The Hidden Truth of Ethiopia's plan 'to Close Two Refugee Camps in Tigray'. Human Rights Concern Eritrea (10 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2021. Праверана 11 лютага 2021.
  9. Over 90 percent of people in war-hit Tigray need food aid..
  10. Ethiopia: UN warns 90% of people in Tigray need food aid..
  11. 'Silent killing': Starvation stalks Ethiopia's Tigray. France24.com.
  12. Statement from Secretary General of NRC Jan Egeland: Aid still not reaching Tigray. ReliefWeb (1 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2021. Праверана 10 лютага 2021.
  13. What happens with the limited volumes of food aid that are sent to Tigray
  14. Starving Tigray – How armed conflict and mass atrocities have destroyed an Ethiopian Region's economy and food system and are threatening famine. World Peace Foundation (5 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2021. Праверана 6 красавіка 2021.
  15. Breaking: Report received by the UN 'just this morning' reveals 150 people died of hunger in Tigray; Eritrean forces, Amhara region authorities restricting humanitarian access
  16. "Ethiopia expels top UN officials amid Tigray aid crisis". BBC News. 30 September 2021.
  17. Ethiopia orders expulsion of 7 top UN officials for 'meddling' (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 30 September 2021.