Голад у Судане (2024)

На працягу 2024 года ў Судане назіралася праблема моцнага недаядання і тэхнагеннага голаду, што было выклікана наступствамі ўнутранага канфлікту. Бедства закранула Дарфур, Кардафан і суседнія краіны, якія прымалі бежанцаў, асабліва Чад. Голад часткова абумоўлены тым, што бакі перакрылі шляхі паставак ежы і гуманітарнай дапамогі[1].

Ход падзей

правіць

22 лютага 2024 года Сусветная харчовая праграма апублікавала справаздачу, у якой гаварылася, што больш за 95% насельніцтва Судана маюць праблемы з забяспячэннем ежай[2].

Станам на 18 чэрвеня 25,6 млн чалавек пакутавалі ад вострага недахопу ежы. З іх 756 000 чалавек сутыкнуліся з «катастрафічным узроўнем голаду»[3]. Памер пайкоў ад Сусветнай харчовай праграмы з-за недахопу фінансавання скараціўся амаль на 20%. Як вынік, многія мірныя жыхары Судана былі вымушаныя абмяняць харчовыя пайкі на менш збалансаваную і пажыўную, але больш сытную ежу, напрыклад, белы рыс[4].

Адной з прычын гэтага было падзенне вытворчасці збожжавых у Дарфуры і Кардафане да 80% ніжэй сярэдняга ўзроўню вытворчасці ў 2023 годзе, што прывяло да значнага росту цэн, у выніку чаго ежа стала занадта дарагой для большасці людзей. Па некаторых паведамленнях, байцы Сіл аператыўнай падтрымкі спальвалі пасевы, рабавалі склады і абмяжоўвалі доступ да мяжы, што яны аднак адмаўлялі. Сітуацыя пагоршылася праз павялічэнне жыхароў лагераў для бежанцаў, якія часта не маглі пакінуць лагеры, каб знайсці працу або ежу з-за небяспекі быць схопленымі або забітымі паўстанцамі.

Недаяданне выклікала аслабленне імуннай сістэмы, што прыводзіла да большай успрымальнасці да страўнікава-кішачных захворванняў (адзёр, малярыя, халера і іншыя)[5].

Амерыканскія ўлады заявілі, што сітуацыя ў Судане стала «самым сур’ёзным гуманітарным крызісам у свеце» на 2024 год, нягледзячы на адносна невялікую ўвагу СМІ[6].

Дапамога

правіць

На барацьбу з голадам Злучаныя Штаты далі 315 млн долараў Судану і краінам, якія прымалі бежанцаў, уключаючы Цэнтральна-Афрыканскую Рэспубліку, Чад, Егіпет, Эфіопію і Паўднёвы Судан[7].

Да 70 млн долараў вылучылі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты[8].

Крыніцы

правіць
  1. Nashed. Starving to death is as scary as the war for Sudanese refugees in Chad (англ.). Al Jazeera. Праверана 19 чэрвеня 2024.
  2. Presse. Over 95 Percent Of Sudanese Cannot Afford A Meal A Day: WFP (англ.). www.barrons.com. Праверана 28 чэрвеня 2024.
  3. Over 750,000 people in Sudan at risk of starvation: Global hunger monitor (англ.). Al Jazeera. Праверана 27 чэрвеня 2024.
  4. UN official warns of imminent famine in Sudan (англ.). Sudan Tribune (19 чэрвеня 2024). Праверана 19 чэрвеня 2024.
  5. Mcneill, Ryan; Michael, Maggie; Levinson, Reade (20 June 2024). "Sudan's cemeteries swell with fresh graves as hunger and disease spread". Reuters. Праверана 20 June 2024.
  6. Borger, Julian (2024-06-17). "'We need the world to wake up': Sudan facing world's deadliest famine in 40 years". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2024-06-19.
  7. The United States Announces More than $315 Million in Additional Humanitarian Assistance for the People of Sudan – Sudan | ReliefWeb (англ.). reliefweb.int (16 чэрвеня 2024). Праверана 19 чэрвеня 2024.
  8. Al Amir. UAE allocates 70% of its $100 million pledge to UN, its humanitarian agencies in Sudan (англ.). gulfnews.com (17 чэрвеня 2024). Праверана 19 чэрвеня 2024.