Адзёр — заражэнне дыхальных шляхоў адзёрным  (англ.) вірусам ад хворага чалавека пры размове, чханні і кашлі. Ускладненне хваробы выклікае паражэнне дыхальных шляхоў, органаў слыху і цэнтральнай нервовай сістэмы, гаймарыт, фарынгіт, ларынгіт, трахеіт, бранхіт, пнеўманію, серозны менінгіт, менінгаэнцэфаліт, энцэфалапатыю, полінеўрыт і падвостры склеразавальны панэнцэфаліт  (англ.), што ўяўляе смяротную пагрозу.

Адзёр
Вірус адру  (англ.) (бел. пад электронным мікраскопам
Вірус адру  (англ.) пад электронным мікраскопам
МКХ-10 B05.05.
МКБ-10-КМ B05 і B05.9
МКХ-9 055055
МКБ-9-КМ 055[1][2]
DiseasesDB 7890
MedlinePlus 001569
eMedicine derm/259 
MeSH D008457
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сып на скуры дзіцяці ад адру

Папярэджанне

правіць

Адзіным спосабам прадухілення заражэння ёсць вакцынаванне. Насельніцтва Беларусі атрымлівае 2 прышчэпкі ў 1 і 6 год[3].

Праявы

правіць

Хвароба пачынаецца ўздымам тэмпературы да +39 °C. З'яўляецца рэзкі сухі кашаль, закладзенасць носа, пачырваненне і разрыхленне слізістай задняй сценкі глоткі. Праз 2 дні ўзмацняецца кашаль, развіваецца кан'юнктывіт і святлабоязь, на слізістай шчок з'яўляецца плямістая экзантэма. Першы сып з'яўляецца за вушамі, на пераноссі. Цягам сутак сып распаўсюджваецца на ўвесь твар, шыю, верхнюю частку грудзіны, на другія суткі — на тулава і рукі, на трэція — на ногі. Сып мае выгляд дробных плям і пухіркоў ружовага або чырвонага колеру, якія на працягу некалькіх гадзін павялічваюцца ў памерах і зліваюцца. Праз 3-4 дні сып пачынае цямнець і знікае праз 7-19 дзён, што суправаджаецца вотруб'епадобным лушчэннем скуры[4].

Гл.таксама

правіць

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. Імунізацыя насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (26 сакавіка 2012). Праверана 11 чэрвеня 2013.
  4. Вольга Бацкалевіч. Адзёр і яго прафілактыка. Раённая газета «Ляхавіцкі веснік» (19 кастрычніка 2011). Праверана 11 чэрвеня 2013.

Спасылкі

правіць