Менінгіт
Менінгіт (тэрмін складаецца з стар.-грэч.: μῆνιγξ — «мазгавая абалонка» і суфікса лац.: -itis — які пазначае запаленчы працэс) — запаленне мазгавой абалонкі (ахоўнай мембраны галаўнога і спіннога мозгу) праз заражэнне вірусам або бактэрыяй (менінгакок[3]). Уяўляе смяротную небяспеку праз блізкасць запалення да галаўнога і спіннога мозгу.
Менінгіт | |
---|---|
| |
МКХ-10 | G0-G3 |
МКБ-10-КМ | G03.9 і G03 |
МКХ-9 | 320-322 |
МКБ-9-КМ | 322[1] і 322.9[1][2] |
DiseasesDB | 22543 |
MedlinePlus | 000680 |
eMedicine | med/2613 |
MeSH | D008581 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пашыранасць і распаўсюджанне
правіцьНосьбітамі ўзбуджальніка найчасцей ёсць дарослыя, аднак хварэюць пераважна дзеці да 14 гадоў. Распаўсюджваецца праз дыханне і дотык.
Праява
правіцьНапачатку нагадвае прастуду: запаленне задняй сценкі глоткі, нязначнае павышэнне тэмпературы, галаўны боль і насмарк. Праз гадзіну тэмпература ўзнімаецца да +40 градусаў. Праз 6 гадзін пачынаюцца ваніты. Адмысловыя праявы — сып на руках, ягадзіцах і бакавых паверхнях тулава.
Папярэджанне
правіцьДзеля прадухілення заражэння варта:
- карыстацца марлевымі павязкамі;
- гуляць штодня на свежым паветры;
- ужываць багатую на вітаміны і мікраэлементы ежу;
- размінацца і загартоўвацца штодня;
- праветрываць штодня пакоі і рабіць вільготную прыборку[4].
Зноскі
- ↑ а б Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ Надзея Нікалаева. Менінгіт: прамаруджванне можа каштаваць жыцця // Звязда : газета. — 30 красавіка 2010. — № 83 (26691). — С. 9. — ISSN 1990-763x. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016.
- ↑ Менінгіт нагадвае прастуду // Звязда : газета. — 25 студзеня 2013. — № 15 (27380). — С. 8. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Менінгіт