Вітаміны
Вітамі́ны (ад лац.: vita — «жыццё») — група нізкамалекулярных арганічных злучэнняў адносна простай будовы і разнастайнай хімічнай прыроды. Гэта зборная па хімічнай прыродзе група арганічных рэчываў, аб’яднаная па прыкмеце абсалютнай неабходнасці іх для гетэратрофнага арганізму ў якасці складовай часткі ежы. Аўтатрофныя арганізмы таксама маюць патрэбу ў вітамінах, атрымліваючы іх альбо шляхам сінтэзу, альбо з навакольнага асяроддзя. Так, вітаміны ўваходзяць у склад пажыўных асяроддзяў для вырошчвання арганізмаў фітапланктону[2]. Большасць вітамінаў з’яўляюцца каферментамі або іх папярэднікамі[3].
Вітаміны | |
---|---|
Названа ад | жыццё і аміны |
Кім названа | Казімір Функ[1] |
Вывучаецца ў | вітаміналогія[d] і vitaminology[d] |
Адлюстроўваецца на | Vitamine[d] |
Процілегла | antivitamin[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вітаміны ўтрымліваюцца ў ежы (або ў навакольным асяроддзі) у вельмі малых колькасцях, і таму ставяцца да мікранутрыентаў . Да вітамінаў не адносяць мікраэлементы і незаменныя амінакіслоты[3].
Навука на стыку біяхіміі, гігіены харчавання, фармакалогіі і некаторых іншых медыка-біялагічных навук, якая вывучае структуру і механізмы дзеяння вітамінаў, а таксама іх прымяненне ў лячэбных і прафілактычных мэтах, называецца вітаміналогіяй[4].
Агульныя звесткі
правіцьВітаміны ўдзельнічаюць ў мностве біяхімічных рэакцый, выконваючы каталітычную функцыю ў складзе актыўных цэнтраў вялікай колькасці разнастайных ферментаў альбо выступаючы інфармацыйнымі рэгулятарнымі пасярэднікамі, выконваючы сігнальныя функцыі экзагенных прогармонаў і гармонаў.
Яны не з’яўляюцца для арганізма пастаўшчыком энергіі і не маюць істотнага пластычнага значэння. Аднак вітамінам адводзіцца найважнейшая роля ў абмене рэчываў.
Канцэнтрацыя вітамінаў у тканках і сутачная патрэба ў іх невялікія, але пры недастатковым паступленні вітамінаў у арганізм наступаюць характэрныя і небяспечныя паталагічныя змены.
Большасць вітамінаў не сінтэзуюцца ў арганізме чалавека. Таму яны павінны рэгулярна і ў дастатковай колькасці паступаць у арганізм з ежай або ў выглядзе вітамінна-мінеральных комплексаў і харчовых дабавак. Выключэнне складае вітамін К, дастатковая колькасць якога ў норме сінтэзуецца ў тоўстым кішачніку чалавека за кошт дзейнасці бактэрый.
З парушэннем паступлення вітамінаў у арганізм звязаныя 3 прынцыповыя паталагічныя станы: недахоп вітаміну — гіпавітаміноз, адсутнасць вітаміну — авітаміноз, і лішак вітаміну — гіпервітаміноз.
Гісторыя
правіцьПаняцце «вітамін» было ўведзена ў 1912 годзе Казімірам Функам.
Зноскі
- ↑ https://pubmed.ncbi.nlm.nih.gov/20805686/
- ↑ Гайсина Л. А., Фазлутдинова А. И., Кабиров Р. Р. Современные методы выделения и культивирования водорослей. — Учебное пособие. — Уфа: БГПУ, 2008. — 152 с. — 100 экз. — ISBN 978-5-87978-509-8. Архівавана 3 снежня 2020.
- ↑ а б Ю. А. Овчинников. Витамины // Биоорганическая химия. — Москва: Просвещение, 1987. — С. 668.
- ↑ витаминология . Большой медицинский словарь. 2000.. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2012. Праверана 23 лютага 2012.
Літаратура
правіць- Морозкина Т. С., Мойсеёнок А. Г. Витамины. — Минск: Асар, 2002. — С. 58—63.