Казімір Функ (польск.: Kazimierz Funk; 23 лютага 1884, Варшава — 19 лістапада 1967, Олбані, Нью-Ёрк) — польскі біяхімік. У 1912 годзе ўвёў паняцце вітамін.

Казімір Функ
польск.: Kazimierz Funk
Дата нараджэння 23 лютага 1884(1884-02-23)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 1967(1967-11-20)[2] (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біяхімік, хімік
Навуковая сфера біяхімія
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вучыўся ў Берліне і ў Швейцарыі. У 1904 годзе атрымаў навуковую ступень доктара навук у Бернскім універсітэце. Пачынаў сваю працу спачатку ў інстытуце Пастэра ў Парыжы. Пазней працаваў у Берліне і Лондане. Публікуючы працы аб захворваннях, звязаных з недахопам вітамінаў, у тым ліку аб беры-беры, увёў у 1912 годзе тэрмін «вітаміны». У 1915 годзе К. Функ эміграваў у ЗША, дзе атрымаў грамадзянства ў 1920 годзе. У 1923 годзе ён вярнуўся ў Польшчу, дзе працаваў дырэктарам Дзяржаўнага інстытута гігіены. У 1927 годзе Функ зноў пакінуў Польшчу ў напрамку Парыжа. У 1936 годзе ён здолеў расшыфраваць структуру вітаміна B1 і распрацаваў метад яго сінтэзавання. З пачаткам Другой сусветнай вайны канчаткова пераехаў у ЗША.

Памёр у 1967 годзе ад ракавага захворвання.

К. Функу першаму атрымалася вылучыць нікатынавую кіслату (адзін з вітамінаў групы B).

Зноскі

  1. Casimir Funk // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Casimir (Kazimierz) Funk // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.