Беры-беры
Бе́ры-бе́ры (ад сінгальск.: beri — слабасць), авітаміноз В1, або полінеўрыт аліментарны — хвароба, якая характарызуецца пашкоджаннем перыферычных нерваў , сардэчна-сасудзістай сістэмы і ацёкамі ад недастатковага паступлення ў арганізм вітаміну В1 (тыяміну) ці парушэння яго абмену. Першасны В1-авітаміноз сустракаецца ў краінах Паўднёвай і Усходняй Азіі, дзе насельніцтва харчуецца ў асноўным паліраваным рысам, у якім мала тыяміну і інш. вітамінаў групы B. Другасны В1-авітаміноз бывае ад парушэння ўсмоктвання, засваення і абмену тыяміну пры хранічных хваробах тонкай кішкі, калі выключаны з ежы грубыя сарты хлеба, крупы, боб і інш., пры паскораным разбурэнні ці павышаным выкарыстанні вітамінаў групы В пры тырэатаксікозе, алкагалізме, цяжарнасці і кармленні грудзьмі, цяжкай фізічнай працы, рабоце пры нізкай або высокай тэмпературы. Лячэнне: вялікія дозы тыяміну ўнутр і ў выглядзе ін'екцый.
Беры-беры | |
---|---|
![]() | |
МКХ-10 | E51.1. |
МКБ-10-КМ | E51.1 і E51.11 |
МКХ-9 | 265.0 |
МКБ-9-КМ | 265.0[1][2] |
DiseasesDB | 14107 |
MedlinePlus | 000339 |
eMedicine | med/221 |
MeSH | D001602 |
![]() |
Класіфікацыя правіць
Адрозніваюць З формы хваробы:
- Сухая (атрафічная) форма з пераважным пашкоджаннем перыферычных нерваў (слабасць і парушэнні адчувальнасці пераважна ніжніх канечнасцяў, атрафія мышцаў)
- Вострая (вільготная) з пераважным пашкоджаннем сардэчна-сасудзістай сістэмы (агульная слабасць, бяссонніца, галаўны боль, перабоі сэрца, ацёкі і інш.)
- Дзіцячая (у асноўным груднога ўзросту), калі маці хварэюць на гэтую хваробу і ў малацэ адсутнічае тыямін (адмаўленне дзіцяці ад грудзей, страта ў масе, агульны неспакой, цяжкае дыханне, асіпласць голасу).
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Беры-беры
- ↑ Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.