Таццяна Сяргееўна Марозкіна
Таццяна Сяргееўна Марозкіна (руск.: Татьяна Сергеевна Морозкина; 4 чэрвеня 1940 — 3 лютага 2015) — беларуская вучоная-біяхімік, спецыяліст у галіне эксперыментальнай анкалогіі. Кандыдат медыцынскіх навук (1967). Доктар біялагічных навук (1978), прафесар (1983). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусi (1998)[2]. Адзіная жанчына ў Беларусі — член прэзідыума ВАК[3].
Таццяна Сяргееўна Марозкіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 чэрвеня 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лютага 2015 (74 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік, выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | анкалогія, вітаміналогія[d], біяхімія, радыебіялогія, нутрыцыялогія[d], хіміярадыятэрапія[d] і дыеталогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук[1] (1967) і доктар біялагічных навук[1] (1978) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі |
БіяграфіяПравіць
Скончыла Мінскі медыцынскі інстытут (1963), дзе і выкладала; прафесар кафедры біялагічнай хіміі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[2].
Навуковая дзейнасцьПравіць
Навуковыя інтарэсы і тэматыка публікацый: анкалогія; радыебіялогія; выбіральная хіміярадыеахова нармальных (незлаякасных) тканак пры тэрапіі хворых на рак; праблемы харчавання і інш[2].
УзнагародыПравіць
За цыкл прац «Распрацоўка і вынікі ўкаранення ў клінічную практыку новых высокаэфектыўных спосабаў дыстанцыйнай прамянёвай тэрапіі анкахворых» прафесар Т. С. Марозкіна ў складзе творчага калектыву НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі МЗ РБ у 1997 годзе была ўдастоена Дзяржаўнай прэміі РБ.
Грамадская дзейнасцьПравіць
Невымерны ўклад Т. Марозкінай у справу абароны жывёл. Яна была ўдзельніцай першага ў Беларусі міжнароднага кангрэса па абароне жывёл, нястомным прапагандыстам этыкі ў адносінах да жывёл у сродках масавай інфармацыі. БДМУ была першай медыцынскай ВНУ ў былым Савецкім Саюзе, дзе адмовіліся ад вопытаў над такімі высокаарганізаванымі жывёламі, як сабакі. Т. С. Марозкіна была першапраходцам у гэтай этычнай праблеме. Таццяна Сяргееўна член Каралеўскага таварыства абароны жывёл (Вялікабрытанія)[3].
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 5. — Минск, 2007.
- Памяти Татьяны Сергеевны Морозкиной // Здравоохранение. — 2015. — № 3. — С. 77.
СпасылкіПравіць
- Морозкина Татьяна Сергеевна (руск.)