Голас Расоншчыны

Голас Расоншчыны — раённая газета Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1932 года. Заснавальнікі: Расонскі раённы выканаўчы камітэт і Расонскі раённы Савет дэпутатаў. Перыядычнае выданне друкуецца ў Наваполацкай тыпаграфіі.

«Голас Расоншчыны»
Галоўны рэдактар Алена Юр'еўна Кірылава
Заснавана 1932
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць адзін раз на тыдзень
Галоўны офіс Віцебская вобласць, г. п. Расоны, вуліца Савецкая, д. 4, каб. 56
Вэб-сайт rossonka.by

Гісторыя

правіць

4 чэрвеня 1932 года выйшаў першы нумар раённай газеты пад назвай «Калектывіст Расоншчыны», які не захаваўся ў архівах.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні-кастрычніку 1943 года выдавалася раённая газета «Сацыялістычная праца» (12 нумароў) на базе Расонскай партызанскай брыгады імя Сталіна. Перыядычнае выданне выходзіла ў друкарні ў в. Тапары, якая зараз не існуе ў Янкавіцкім сельсавеце.

3 красавіка 1965 года стала выходзіць пад назвай «Камуністычны шлях».

За актыўны ўдзел у выхаванні працоўных, мабілізацыю іх на паспяховае выкананне задач гаспадарчага і культурнага будаўніцтва газета ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

3 1 студзеня 1991 года газета выходзіць пад назвай «Голас Расоншчыны». З цягам часу змянялася перыядычнасць. Раней газета выходзіла 2 разы на тыдзень (па аўторках на чатырох старонках, па пятніцах на шасці старонках) і 3 разы на тыдзень. У 2020 годзе перыядычнае выданне выходзіць на беларускай і рускай мовах адзін раз на тыдзень на 12 старонках.

Рэдактары

правіць
  • У. Сімураў (1965—1966),
  • Г. Шаршнёў (1967—1973),
  • Л. Галаўня (1973—2005),
  • Алена Юр’еўна Кірылава.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Гартаючы падшыўкі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. — С. 82-84.
  • «Голас Расоншчыны» // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці : буклет / тэкст Л. Д. Мышлёнак. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2003. — С. 19-20.