Голас Часу (газета)
«Голас Часу» — грамадска-палітычная газета Маларыцкага раёна.
«Голас Часу» | |
---|---|
Тып | штотыднёвік |
Краіна | Беларусь |
Заснавана | 2 жніўня 1945 года |
Мова |
беларуская руская |
Аб’ём |
серада: 8 старонак субота: 12 старонак |
Галоўны офіс | Маларыта, Маларыцкі раён |
Вэб-сайт | malorita.by |
Гісторыя
правіцьГазета выдаецца з 2 жніўня 1945 года. Першы нумар выйшаў пад назвай «Сцяг Перамогі» (руск.: Знамя Победы). Рэдакцыя знаходзілася ў будынку райкама партыі на вуліцы Несенюка. Мэтай газеты было інфармаванне насельніцтва пра падзеі ў раёне і краіне, асвятленье жыцця ў горадзе і вёсцы. Першы нумар набіралі ўручную Вольга Мікітычна Самойлава і Вера Іванаўна Камянчук. Яны прапрацавалі ў тыпаграфіі шмат гадоў, унёсшы вялікі ўклад у развіццё і паліграфічнае афармленне газеты.
З 1953 года газета мяняе сваю назву на беларускую «Сцяг Перамогі».
У 1962 годзе газета закрываецца з-за скасавання Маларыцкага раёна. Аднак ужо ў 1965 годзе раён аднаўляецца, а газета пачынае выходзіць пад назвай «Сельскае жыццё». Газета выдавалася пад гэтым назовам да 1991 года.
2 студзеня 1991 года газета была перайменаваная ў «Голас Часу».
Са студзеня 2010 года газета мае ўласны вэб-сайт па адрасе «malorita.by». У верасні 2017 года адбыўся рэдызайн вэб-сайта.
Сёння газета выдаецца два разы на тыдзень: у сераду — аб’ёмам 8 старонак і ў суботу аб’ёмам — 12 старонак.
Рэдактары
правіцьПершым рэдактам быў В. Бяляеў. Потым газэту рэдагавалі К. Паноў, М. Смолін, Дз. Нікалаеў, П. Сусікаў, І. Налівайка. З 1965 года газету рэдагавалі У. Макарэвіч, Н. Салавей, І. Герашчанка, А. Тунчык, Н. Рымач, У. Шпарла, У. Захарэвіч, У. Мігалевіч, Н. Свіцюк.
Узнагароды
правіцьУ 1989 годзе райгазета за актыўны ўдзел ва Усесаюзным конкурсе імя Ульянавай на найлепшую пастаноўку масавай працы, творчую ініцыятыву і вялікі ўнёсак у працу з грамадскімі карэспандэнтамі Кіраўніцтвам саюза журналістаў БССР узнагароджаная ганаровай граматай.