Голас Часу (газета)
«Голас Часу» — грамадска-палітычная газета Маларыцкага раёна.
«Голас Часу» | |
---|---|
Тып | штотыднёвік |
Краіна | Беларусь |
Заснавана | 2 жніўня 1945 года |
Мова |
беларуская руская |
Аб’ём |
серада: 8 старонак субота: 12 старонак |
Галоўны офіс | Маларыта, Маларыцкі раён |
Вэб-сайт | malorita.by |
Гісторыя правіць
Газета выдаецца з 2 жніўня 1945 года. Першы нумар выйшаў пад назвай «Сцяг Перамогі» (руск.: Знамя Победы). Рэдакцыя знаходзілася ў будынку райкама партыі на вуліцы Несенюка. Мэтай газеты было інфармаванне насельніцтва пра падзеі ў раёне і краіне, асвятленье жыцця ў горадзе і вёсцы. Першы нумар набіралі ўручную Вольга Мікітычна Самойлава і Вера Іванаўна Камянчук. Яны прапрацавалі ў тыпаграфіі шмат гадоў, унёсшы вялікі ўклад у развіццё і паліграфічнае афармленне газеты.
З 1953 года газета мяняе сваю назву на беларускую «Сцяг Перамогі».
У 1962 годзе газета закрываецца з-за скасавання Маларыцкага раёна. Аднак ужо ў 1965 годзе раён аднаўляецца, а газета пачынае выходзіць пад назвай «Сельскае жыццё». Газета выдавалася пад гэтым назовам да 1991 года.
2 студзеня 1991 года газета была перайменаваная ў «Голас Часу».
Са студзеня 2010 года газета мае ўласны вэб-сайт па адрасе «malorita.by». У верасні 2017 года адбыўся рэдызайн вэб-сайта.
Сёння газета выдаецца два разы на тыдзень: у сераду — аб’ёмам 8 старонак і ў суботу аб’ёмам — 12 старонак.
Рэдактары правіць
Першым рэдактам быў В. Бяляеў. Потым газэту рэдагавалі К. Паноў, М. Смолін, Дз. Нікалаеў, П. Сусікаў, І. Налівайка. З 1965 года газету рэдагавалі У. Макарэвіч, Н. Салавей, І. Герашчанка, А. Тунчык, Н. Рымач, У. Шпарла, У. Захарэвіч, У. Мігалевіч, Н. Свіцюк.
Узнагароды правіць
У 1989 годзе райгазета за актыўны ўдзел ва Усесаюзным конкурсе імя Ульянавай на найлепшую пастаноўку масавай працы, творчую ініцыятыву і вялікі ўнёсак у працу з грамадскімі карэспандэнтамі Кіраўніцтвам саюза журналістаў БССР узнагароджаная ганаровай граматай.