«Голас» (укр.: «Голос») — палітычная партыя Украіны, кіраўніком якой з’яўляецца Святаслаў Вакарчук.

Палітычная партыя «Голас»
укр.: Політична партія «Голос»
Выява лагатыпа
Лідар Святаслаў Вакарчук (старшыня і лідар партыі)
Заснавальнік Святаслаў Іванавіч Вакарчук
Дата заснавання 10 лютага 2015 года
Штаб-кватэра Сцяг Украіны Кіеў
Краіна
Ідэалогія права-цэнтрызм, еўраатлантызм
Дэвіз «Твой голас мяняе ўсё»
Месцаў у Вярхоўнай Радзе
20 / 450
(9 скліканне)
Сайт goloszmin.org/ (укр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Аб стварэнні партыі «Голас» было абвешчана 16 мая 2019 года, прэзентацыя адбылася на Старакіеўскай гары ў Кіеве, яе кіраўніком стаў украінскі рок-музыкант, кампазітар і ў мінулым — народны дэпутат Вярхоўнай Рады VI склікання (2007-2008 гг.) Святаслаў Вакарчук.

Нягледзячы на тое, што да пазачарговых парламенцкіх выбараў 2019 г. Вакарчук не паспяваў зарэгістраваць партыю, было вырашана перайменаваць і перарэгістраваць існуючую партыю «Платформа ініцыятыў» на партыю «Голас». Партыя «Платформа ініцыятыў» раней ужо была зарэгістравана 10 лютага 2015 г. 21 мая 2019 г. партыя атрымала афіцыйныя дакументы аб перарэгістрацыі.

Ідэалогія правіць

Правацэнтрычная, праеўрапейская партыя, якая дэкларуе дэмакратычны падыход да палітыкі, аддзяленне грошай ад палітыкі, імкнецца «паставіць чалавека ў цэнтр дзяржаўнай палітыкі». У эканоміцы прапаноўвае ўвядзенне падатку на выведзены капітал, рынак зямлі, прыватызацыю прадпрыемстваў, барацьбу з незаконнымі схемамі на мытні і ў падатковых органах.

Выбары ў Вярхоўную Раду 2019 г. правіць

На пазачарговых парламенцкіх выбарах дэпутатаў у Вярхоўную Раду Украіны 21 ліпеня 2019 г. партыя атрымала 5,82% галасоў па партыйных спісах (17 дэпутацкіх мандатаў), выйшла на першае месца па Львоўскай вобласці з рэзультатам 23,09% па партыйных спісах, абагнаўшы ў рэгіёне нават прапрэзідэнцкую партыю «Слуга народу» і змагла правесці ў Раду яшчэ 3 дэпутатаў па мажарытарных акругах (усе тры — у Львове, які агулам дэлегуе ў Раду чатырох дэпутатаў-мажарытаршчыкаў).

Спасылкі правіць