Святаслаў Іванавіч Вакарчук
Святаслаў Вакарчук (нарадзіўся 14 мая 1975 года, г. Мукачава, УССР) — украінскі музыкант, кампазітар, лідар гурта «Океан Ельзи», з 24 ліпеня 2019 г. — лідар палітычнай партыі «Голас»[1].
Святаслаў Вакарчук | |
---|---|
укр.: Святослав Іванович Вакарчук | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 14 мая 1975 (49 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | Украіна |
Бацька | Іван Аляксандравіч Вакарчук |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | фізік, музыкант, кампазітар, палітык |
Гады актыўнасці | 1994 — цяпер |
Пеўчы голас | барытон |
Інструменты | вакал і гітара |
Жанры | рок, рок-поп, джаз |
Калектыў | «Океан Ельзи», «Брюссель» |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і львоўскага прафесара фізікі Івана Вакарчука. Скончыў Львоўскую лінгвістычную гімназію з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы (былая школа № 4) са срэбным медалём. Два гады займаўся ў музычнай школе па класе скрыпкі, паралельна навучаючыся гры на баяне. У школьныя гады прымаў удзел у КВЗ, стварэнні школьнага тэатра, актыўна займаўся баскетболам. У 1990 годзе, пасля падзення «жалезнай заслоны» Святаслаў здзейсніў паездку ў Канаду (па міжнародным абмене вучні з ЗША і Канады пэўны час жылі ва Украіне, а ўкраінскія ехалі туды), адкуль прывёз вялікую калекцыю касет і запісаў рок-музыкі.
1991—1996— вучыўся на фізічным факультэце Львоўскага ўніверсітэту (спецыялізацыя — тэарэтычная фізіка). Другая вышэйшая адукацыя — эканаміст—міжнароднік. 1996 — паступіў у аспірантуру на кафедры тэарэтычнай фізікі таго ж універсітэту.
Гурт «Океан Ельзи», дзякуючы творчасці якога Святаслаў Вакарчук стаў вядомым спеваком і кампазітарам, быў створаны ў 1994 годзе. Святаслаў стаў не толькі арганізатарам групы, але і аўтарам пераважнай большасці тэкстаў і музыкі і нязменным лідарам «Океан Ельзи». Пасля заканчэння ўніверсітэту Вакарчук мог працягваць вучобу за мяжой, але наўзамен абраў музычную кар’еру. Гурт да таго часу ўдала выступіў на некалькіх фестывалях, і Святаслаў разам з ім паехаў у Кіеў запісваць дэбютны альбом («Там, де нас нема», 1998). Пасля зыходу ўдзельнікаў групы, якія гралі разам яшчэ з сярэдзіны 1990-х, Святаслаў піша песню «Дякую». Альбом «GLORIA» (2005) быў запісаны ўжо ў новым складзе «Океан Ельзи». Слухачы заўважалі пэўнае падабенства Вакарчука з культавым Джымам Морысанам — ахрыплы вакал, экспрэсіўнасць на сцэне і выгляд тыповай рок-зоркі — куміра моладзі 4 лістапада 2008 года ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Івана Франка адбыўся канцэрт—прэзентацыя новага музычнага праекту Святаслава Вакарчука «Вночі». На канцэрце былі прадстаўлены 11 кампазіцыяў, якія ўвайшлі ў аднайменны альбом, які складаецца з розных па жанры, пераважна джазавых, песняў.
Улетку 2009 года абараніў дысертацыю на званне кандыдата фізіка-матэматычных навук у Інстытуце фізікі кандэнсаваных сістэм НАН Украіны. Тэма працы — «Суперсіметрыя электрона ў магнітным полі» Праца над ёй ішла ўжо шмат гадоў, але з-за пастаяннай занятасці завяршыць яе ўдалося толькі ў 2009-м. Раней адзін з альбомаў «Океан Ельзи» быў названы «Суперсиметрія», а адна з песень альбома называецца «Susy», што з’яўляецца абрэвіятурай ад «SUperSYmmetry».
Свабодна гаворыць украінскай, польскай, англійскай, рускай мовамі. Паводле ацэнкі штотыднёвіка «Кореспондент», Святаслаў Вакарчук уваходзіць у першую сотню самых уплывовых і вядомых людзей ва Украіне.
У канцы 2011 года прадставіў новы музычны праект Брюссель, у якім прадставіў песні, якія не ўпісваюцца ў канцэпцыю гурта «Океан Ельзи». А як музыкаў Святаслаў запрасіў для працы над гэтым альбомам Дзьмітрыя Шурава,Макса Малышава, Пятра Чарняўскага і Сяргея Бабкіна. Вясной 2012 быў праведзены тур праекту «Брюссель».
15 мая 2013 у сетцы інтэрнэт з’явіўся альбом «Земля», рэліз CD ва Украіне адбыўся 20 мая, у іншых краінах — 22 мая. 19 мая канцэртам у Мукачаве пачаўся вялікі стадыённы тур у падтрымку восьмага альбома «Океан Ельзи». Ва ўкраінскую частку тура ўвайшлі 27 гарадоў краіны. З-за вялікага попыту ў Харкаве замест запланаванага аднаго канцэрту адбыліся два. Пасля заканчэння выступленняў ва Украіне, з кастрычніка 2013 года, музыкі выправяцца ў другую частку канцэртнага тура па краінах СНД і Паўночнай Амерыкі. Разам з групай удзел у туры прыме адзін з лепшых балканскіх гітарыстаў Уладзімір Апсеніца.
Зацікаўленасці
правіцьЦікавіцца Японскай культурай і будызмам. Сярод пісьменнікаў вылучае, напрыклад, Мікалая Гогаля, Івана Франка, Антона Чэхава, Фёдара Дастаеўскага, Сяргея Жадан, Марыю Матыёс, Любка Дэрэша, Юрыя Андруховіча, Юкіё Місіма і Харукі Муракамі. Музычнымі кумірамі лічыць, перш за ўсё, легендарных «The Beatles», а таксама рок-гурты «The Rolling Stones», «Pink Floyd» і «Queen». Сябруе з расійскай спявачкай Земфірай. Калісьці на канцэртах Вакарчук прысвячаў ёй песню «Етюд» з кружэлкі «Янанебібув» і песню «Друг» з альбома «Модель» на канцэрце 2012/11/23 у клубе «Stadium Live». Калі расіянка давала канцэрт у Кіеве 5 сакавіка 2008 года, то праспявала кампазіцыю «Океан Ельзи» «Відпусти», а вакаліст гурта затым падняўся на сцэну да Земфіры. 11 красавіка 2013 года Земфіра на канцэрце ў Кіеве прысвяціла песню «Жить в твоей голове» гурта «Океан Ельзи».
Грамадская пазіцыя
правіцьНа выбарах 1999 выступаў з шэрагам іншых спевакоў у прома-туры ў падтрымку Леаніда Кучмы як кандыдата ў прэзідэнты. На выбарах 2004 года актыўна падтрымліваў на той момант апазіцыйнага лідара Віктара Юшчанку. Святаслаў Вакарчук быў актыўным удзельнікам Аранжавай рэвалюцыі, выступаў на канцэртах у падтрымку Віктара Юшчанкі на Майдане Незалежнасці разам з Русланай, Алегам Скрыпкам і іншымі музыкамі і спевакамі. Святаслаў Вакарчук як пасол добрай волі Праграмы развіцця ААН для моладзі ва Украіне ўдзельнічае ў многіх сацыяльных і культурных праектах.
Пасля выхаду «Глорыі» ў 2005 годзе, дзе сталі з’яўляцца пэўныя сацыяльна—палітычныя ўрыўкі і філасофскія пытанні, становіцца паслом добрай волі ААН ва Украіне. Праводзіць сустрэчы са студэнтамі па ўсёй Украіне.
Усе сродкі, атрыманыя ад продажу сінгла «Веселі, брате, часи настали…» (2006), былі прызначаныя для дзіцячага дома ў горадзе Макееўка.
На парламенцкіх выбарах 2006 адкрыта не падтрымліваў ні адну з палітычных сілаў. Калі пасля палітычнага крызісу 2007 было прынятае рашэнне правесці пазачарговыя выбары ў Вярхоўную Раду, то спявак увайшоў у спіс прэзідэнцкай «Нашай Украіны — Народнай самаабароны». Пры гэтым ён не з’яўляецца сябрам ніводнай палітычнай партыі.
Пасля пачатку чарговага этапу палітычнага крызісу ва Украіне, 11 верасня 2008 г. спявак зняў з сябе паўнамоцтвы дэпутата. Вярхоўная Рада прыняла складанне паўнамоцтваў нардэпа 16 снежня 2008 года.
Ведаў, што ў Вярхоўнай Радзе адбываюцца складаныя палітычныя працэсы. Але тое, што робіцца ў гэтым скліканні, з'яўляецца барацьбой дзеля барацьбы — і ўсё. |
На пачатку 2007 года ініцыяваў сацыяльны праект «Кніга творыць Чалавека», які павінен прыцягнуць увагу грамадства да цяперашняй сітуацыі ў краіне, дзе людзі не надта імкнуцца інтэлектуальна ўзбагачацца. З’явіліся рэкламныя постэры і ролікі на тэлебачанні. У тэлепраграме выкарыстана музыка песні «Вулиця (може все не так)» з альбому «Модель».
Заснаваў дабрачынны фонд «Люди майбутнього». Ініцыяваў і прафінансаваў помнік кампазітару Уладзіміру Івасюку.
Цікавыя факты
правіць- Хобі — японская культура і ўсё, што з ёй звязана.
- Рост — 176 см.
- Тэлешоў — пераможца аднаго з выпускаў гульні «Хто хоча стаць мільянерам?»
- Талент — Вакарчук аднолькава валодае як левай, так і правай рукой. Гэтая здольнасць называецца тэрмінам «амбідэкстар».
- Мовы — украінская, руская, польская, англійская.
- Любімыя пісьменнікі — Юкіа Місіма і Харукі Муракамі.
- Любімыя гурты — «The Beatles», «The Rolling Stones», «Queen», «Pink Floyd».
- Любімыя напоі — цёмнае піва, «Крывавая мэры».
- Любімая ежа — гародніна і садавіна.
- Спорт — баскетбол, футбол.
- Сямейнае становішча — афіцыйна не жанаты, але знаходзіцца ў грамадзянскім шлюбе з Ляляй Фанаровай.
- Любімы серыял — «Доктар Хаўс».