ААТ «СтанкаГомель» (Гомельскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава; руск.: ОАО «СтанкоГомель», Гомельский станкостроительный завод имени С. М. Кирова) — беларускае станкабудаўнічае прадпрыемства, якое месціцца ў Гомелі.

СтанкаГомель
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1885
Ранейшыя назвы 3-і чыгуналіцейны завод;
Завод «Пралетарый»;
Гомельскі станкабудаўнічы завод імя С.М.Кірава
Размяшчэнне Беларусь, г. Гомель, вул. Інтэрнацыянальная, 10
Галіна Машынабудаванне
Прадукцыя металарэзныя станкі
Абарот 12 млн руб. (2017)
Чысты прыбытак 0,3 млн руб. (2017)
Колькасць супрацоўнікаў 594 (2017)
Сайт stankogomel.by

ГісторыяПравіць

У 1885 годзе ў Гомелі быў створаны металаапрацоўчы завод. У 1920—1922 гадах — 3-і чыгуналіцейны і механічны завод, у 1923—1927 гадах — чыгуналіцейны і механічны завод «Пралетарый», з 1927 да 1935 ці 1938 года — чыгуналіцейны, механічны, арматурны і кацельны завод «Пралетарый», пазней — Гомельскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава[1][2]. З 2000 года — рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гомельскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава»[1], пазней пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства «СтанкаГомель»[3].

У 1985 годзе завод вырабіў 2938 станкоў[4]. У 1993 годзе завод пачаў вытворчасць універсальных кансольна-фрэзерных станкоў па ліцензіі нямецкага завода «Heckert Chemnitzer Werkzeugmaschinen GmbH»[5].

СучаснасцьПравіць

Завод вырабляе кансольна-фрэзерныя, свярлільна-фрэзерна-растачныя і іншыя станкі, некаторыя тавары народнага спажывання[6][7]. У 2017 годзе завод вырабіў металарэзных станкоў на 10,76 млн руб., агульная выручка склала 12 млн руб., чысты прыбытак — 0,3 млн руб.[7] У 2017 годзе 57,7% прадукцыі было рэалізавана ў Беларусі, 42,3% экспартавалася ў Расію і іншыя краіны[7].

У 2000-я годы на заводе працавалі 1400 чалавек, у 2015 — 720, у 2016 — 639, у 2017 — 594[6][7].

У снежні 2017 года заводу адключылі ацяпленне з-за даўгоў[8]. У 2019 годзе мясцовыя жыхары скардзіліся на шкодныя выкіды з ліцейнай вытворчасці завод[9]. У 2015 годзе гарадскія ўлады абвясцілі пра вынас прадпрыемства на ўскраіну горада[10].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Гомельский станкостроительный завод имени С. М. Кирова // Республика Беларусь: энциклопедия. — Т. 3: Герасименко — Картель. — Мн.: БелЭн, 2006. — С. 111.
  2. Гомельский станкостроительный завод им. С.М.Кирова Архівавана 3 мая 2021. на сайце «Архівы Беларусі»
  3. ОАО «СтанкоГомель»
  4. Почему заводы Гомеля «вылетают в трубу»? Промышленное производство у нас сократилось по некоторым позициям в 100 раз
  5. ОАО «Гомельский станкостроительный завод имени С.М. Кирова»
  6. 6,0 6,1 Старонка завода на сайце Мінпрама РБ
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 Інфармацыйны мемарандум Архівавана 3 мая 2021.
  8. На гомельском заводе в декабре работают без отопления: отключено за долги Архівавана 3 мая 2021.
  9. Гомельчане вызвали МЧС из-за выбросов с ОАО «СтанкоГомель». На предприятии заверили, что все нормально Архівавана 3 мая 2021.
  10. Как изменится областной центр в ближайшие 15 лет?

СпасылкіПравіць