Гомель (тэлерадыёкампанія)

абласная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь

Тэлерадыёкампанія «Гомель» (скар. ТРК «Гомель») — абласная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, уваходзіць у НДТРК.[2] Праграмы ТРК «Гомель» прадстаўлены на канале «Беларусь 4. Гомель»: навіны, інфармацыйна-аналітычныя, забаўляльныя, пазнавальныя перадачы, а таксама праграмы, прысвечаныя спорту, культуры, што асвятляюць прававыя аспекты жыцця. Заснавана 31 снежня 1957 года. Была першай абласной ТРК у Беларусі.

ТРК «Гомель»
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства радыётэлецентр «Тэлерадыёкампанія «Гомель»
Выява лагатыпа
Краіна
Зона вяшчання
Дата пачатку вяшчання 31 снежня 1957 года
Кіраўнікі Святлана Генадзеўна Еўрасава — дырэктар[1].
Сайт tvrgomel.by

Гісторыя правіць

Гісторыя гомельскага тэлебачання пачалася ў 50-х гадах, тады ў гомельскім ДК чыгуначнікаў размяшчаўся аматарскі тэлевізійны цэнтр. З-за немагчымасці прыёму сігналу з Мінска, цэнтр прымаў сігнал з Кіева. 6 лістапада 1956 года была выпушчана першая праграма. Пад кіраўніцтвам таленавітага інжынера Яўгена Кернажыцкага працавалі энтузіясты, якія неўзабаве сталі штатнымі супрацоўнікамі ўжо прафесійнага гомельскага тэлебачання. Першая праграма была навагодняй. 31 снежня 1957 года яна выйшла ў эфір з аматарскага тэлецэнтра. З гэтага моманту і пачалася гісторыя Тэлерадыёкампаніі «Гомель». З-за адсутнасці відэазапісу ў той час, усё ішло ў прамым эфіры. Каб не адбылося замінкі, усе перадачы некалькі разоў рэпеціравалі перад выдачай у эфір. Аднак, і са з’яўленнем відэазапісу магчымасці мантажу былі вельмі абмежаваныя, так што з-за найменшай агаворкі ўсё прыходзілася здымаць зноўку. Маладзёжная рэдакцыя таксама падключылася да працы ў 60-70-я гады. Суперніцтва вялося не толькі ў рэгіёнах Беларусі, яно ахапіла таксама рэгіёны і іншых саюзных рэспублік. Рэдактарка Вікторыя Калчунова здзіўляла гледачоў сваім прафесіяналізмам наўпрост у прамым эфіры. Тады на ста метрах была арганізавана работа адразу некалькіх здымак перадач. З 2000 гадоў у ТРК «Гомель» з’явіліся дзве студыі, у якіх адбыліся сапраўдныя цуды ўпартай працы[3].

Тэлеканал Беларусь 4.Гомель правіць

25 верасня 2015 года тэлеканал Беларусь 4 пачаў вяшчанне ў Гомелі. Эфір тэлеканала займае 17 гадзін, і гэта 17 гадзін эфіру і максімум цікавага. Ягоная платформа базіруецца на ўніфікаванай сетцы вяшчання для ўсіх абласцей краіны пад адзіным брэндам «Беларусь 4». Перавагай дадзенага тэлеканала лічыцца тое, што героям эфіру можа стаць практычна кожны глядач Гомельскай вобласці. Асаблівую ўвагу тэлевізійшчыкі надаюць навінавым праграмам. Акрамя таго, гледачам прапануюць адразу некалькі новых праектаў самай рознай тэматыкі — сацыяльна-эканамічнай, культурнай, спартыўнай і праваахоўнай. У сетцы вяшчання — ток-шоў, прамыя тэлевізійныя трансляцыі мясцовых спартыўных спаборніцтваў і масавых культурных мерапрыемстваў.[4].

Вытворчасць правіць

Радыё правіць

Радыё «Экспрэс» заснавана 14 жніўня 2001 года. На пачатку кожнай гадзіны ў эфіры навіны. Перадачы вядуцца на ўльтракароткіх хвалях, 23 гадзіны ў суткі, штодзённа. Радыё «Экспрэс» да 1 кастрычніка 2008 года вяшчала на ўсю тэрыторыю Гомельскай вобласці. 1 кастрычніка 2008 года быў праведзены рэбрэндынг Радыё «Экспрэс» у Радыё Гомель Fm, цяперашнюю назву.

Тэлебачанне правіць

  • Тэлеперадача «Старты і Фінішы»
  • Тэлеперадача «Я шукаю маму»
  • Тэлеперадача «Эканом»
  • Тэлеперадача «Дзелавыя людзі»
  • Тэлеперадача «Настальгія»
  • Тэлеперадача «Люстэрка душы»
  • Тэлеперадача «Апладысменты»
  • Тэлеперадача «Навіны рэгіёна» (для тэлеканалаў «Беларусь 1» і «Беларусь 4»)
  • Тэлеперадача «Дэ-факта» (для тэлеканала «Беларусь 2»)
  • Тэлеперадача «Дыялог з уладай»
  • Рэкламна-камерцыйныя відэафільмы, відэаролікі, кліпы (для тэлеканалаў «Беларусь 1»,«Беларусь 2», «Беларусь 4» і «НТВ-Беларусь»)
  • Тэлеперадача «Дыялог» (для тэлеканала «Беларусь 2»)
  • Тэлеперадача «Злачынства нараджаецца ў галаве» (для тэлеканала «Беларусь 2»)
  • Ток-шоу «Разбор палётаў» (для тэлеканала «Беларусь 2»)
  • Ток-шоу «Пушкіна 8» (для тэлеканала «Беларусь 2»)
  • Тэлевіктарына «Эрудыт-пяцёрка» (для тэлеканала «Беларусь 2»)
  • Тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску» (для тэлеканалаў «Беларусь 2» і «Беларусь 3»)

Зноскі

  1. Руководство ТРК «Гомель»(недаступная спасылка). ТРК «Гомель» (4 верасня 2015). — Новости ТВ и Радио. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2015. Праверана 4 верасня 2015.
  2. Пра кампанiю(недаступная спасылка). Белтэлерадыёкампанія. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2021. Праверана 27 чэрвеня 2018.
  3. История ТРК «Гомель». ТРК «Гомель» (18 сакавіка 2016). — Новости ТВ и Радио. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2016. Праверана 18 сакавіка 2016.
  4. Телеканал Беларусь 4 начал вещание в Гомеле. Белтелерадиокомпания (18 сакавіка 2016). — Новости ТВ и Радио. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2016. Праверана 18 сакавіка 2016.

Спасылкі правіць