Го́равід (Горэвід) — нерасшыфраваны псеўданім беларускага сялянскага паэта другой паловы XIX ст. Біяграфічныя звесткі адсутнічаюць.

Горавід
Асабістыя звесткі
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская

Творчасць правіць

Аўтар вершаў «Палякам у дзень 3-га мая» (напісаны ў 1891, апублікаваны ў 1920) і «Я клічу вас…» (апублікаваны ў 1909), у якіх паэт заклікаў беларускі народ абудзіцца ад цяжкага векавога сну, «ланцугі цемрачы парваці», «свядома прышласці дабіцца», вызваліцца ад нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту. Вершы Горавіда — адзін з ранніх прамых зваротаў да беларускай нацыянальнай свядомасці. Паэт верыў, што самасвядомасць і адчуванне ўласнай гісторыі не загінулі ў народзе. У вершы «Палякам» (напісаны ў 1891) Горавід выказаў веру ў рэвалюцыйны саюз народаў. Грамадзянскія ідэалы сялянскага паэта агульнадэмакратычныя, не да канца акрэсленыя. Звароты да гісторыі, выдатная тэхніка верша сведчаць пра высокую культуру аўтара. Вершы Горавіда пашыраліся ў рукапісах, іх абодва разам апублікаваў Р. Зямкевіч у часопісе «Крывіч» (1926—1927, № 12).

Літаратура правіць