Фідэны

(Пасля перасылкі з Горад Фідэна)

Фідэны (лац.: Fidēnae) — старажытны горад Сабінскай вобласці, які знаходзіўся на паўночны ўсход ад Рыма, паміж Тыбрам і Аніенам, на высокай і непрыступнай гары. Насельніцтва Фідэнаў было, відаць, мяшанае з сабінян, этрускаў і лацінян. У 437 годзе да н.э. Фідэны далучыліся да Веяў. Праз два гады горад быў узяты рымлянамі і спустошаны. Пры Тыберыі ў Фідэнах абрынуўся спехам пабудаваны драўляны тэатр, пры гэтым загінула 20 тысяч (паводле Тацыта — 50 тысяч) чалавек.

Цэнтральная Італія ў старажытнасці

Літаратура правіць