Сабі́ны, або сабіняне (лац. Sabini — адз. лік Sabinus), ці паўднёвыя піцэны — народ італійскай групы (італікі), мова якіх знаходзілася ў блізкім сваяцтве з оскскім і ўмбрскім мовамі, і ў больш аддаленым — з лацінскай мовай. Жылі ў антычнай Італіі да заснавання Рыма, на тэрыторыі сучасных адміністрацыйных раёнаў Лацыё, Умбрыя і Абруца, перадгор'ях Апенінаў на паўночным ўсходзе ад Рыма, гэты рэгіён таксама завецца Сабіна.

Скульптура Выкраданне сабінянак, аўтар Джамбалонья

Частка сабінаў, якія насялялі ўзгоркі Рыма, адыгралі вялікую ролю ва ўтварэнні рымскай народнасці і фарміраванні іх рэлігіі. Паводле легенды, рымляне выкралі падчас аднаго са свят сабінянак, каб ажаніцца з імі. Прыкладна праз год армія сабінаў падышла да Рыма, каб вызваліць палонніц, але тыя выйшлі на поле бою з немаўлятамі ад новых мужоў на руках і дамагліся прымірэння бакоў.

У 290 год да н.э. племя было канчаткова заваявана рымлянамі, а ў 268 годзе да н.э. сабіны атрымалі рымскае грамадзянства.

У далейшым сабіны хутка страцілі сваю мову і латынізаваліся.

Вядомыя сабіняне

правіць

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць