Горназаводскі Урал
Ніжнетагільскі музей-запаведнік «Горназаводскі Урал» — музейнае аб'яднанне музеяў і культурных аб'ектаў Ніжняга Тагіла, комплекс помнікаў спадчыны, гісторыі і культуры і аб'яднанне музейных устаноў Ніжняга Тагіла. Музей размяшчаецца ў будынку былога Гарсавета, у Ленінскім раёне горада, на скрыжаванні праспекта Леніна і вуліцы Астроўскага, у гістарычным цэнтры горада. Комплекс будынкаў Гісторыка-краязнаўчага музея, галоўнага будынка-кіравання «Горназаводскага Урала» і гістарычнага архіва Ніжняга Тагіла завецца «Тагільскі крэмль».
Ніжнетагільскі музей-запаведнік «Горназаводскі Урал» | |
---|---|
Заснаваны | 1841 год |
Месцазнаходжанне | Ніжні Тагіл, праспект Леніна, 1 |
Праезд | Трамвай 1,3,8,9,12,15,17; аўтобус 3,5,7,8,14,17,34,41 |
Дырэктар | Меркушава Эльвіра Раісаўна |
museum-nt.ru | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьМузей-запаведнік «Горназаводскай Урал» быў заснаваны ў 1841 г. П. Н. Дзямідавым і спачатку зваўся «Музеум прыродазнаўчай гісторыі і старажытнасцей». Ён ствараўся ў якасці кунсткамеры ў гонар прыезду на Тагільскія заводы цэсарэвіча Аляксандра. Музей складаўся з некалькіх падраздзяленняў: бібліятэкі, архіва, шэрага калекцый (у прыватнасці геалагічнай, мінералагічнай і металургічнай), прадметаў са сходу Дзямідавых.
Склад музейнага аб'яднання
правіцьУ наш час у склад «Горназаводскага Урала» уваходзяць наступныя музеі:
- Гісторыка-краязнаўчы музей
- Завод-музей гісторыі горназаводскай тэхнікі
- Музей побыту і рамёстваў горназаводскага насельніцтва «Панскі дом»
- Музей падноснага промыслу
- Гісторыка-тэхнічны музей «Дом Чарапанавых»
- Музей-сядзіба «Дзямідаўскае лецішча»
- Мемарыяльна-літаратурны музей Бондзіна
- Літаратурна-мемарыяльны музей Д. Н. Маміна-Сібірака
- Музей прыроды і аховы навакольнага асяроддзя (Верхні правіянцкі склад)
- Музей «Фондасховішча» (Ніжні правіянцкі склад)
- Музей «Дом рэдкай кнігі» («Краязнаўчая бібліятэка»)
- Музей-выстаўка горназаводскага абсталявання (экспазіцыя пад адкрытым небам)
- Лісіная гара (вартаўнічая вежа з невялікай экспазіцыяй усярэдзіне)
- Ганчарная майстэрня[1].
Культурная дзейнасць
правіцьМузей вядзе актыўную асветніцкую дзейнасць: арганізоўвае буйныя выстаўныя праекты, такія як «Гісторыя Уральскай горназаводскай чыгункі ў XIX ст.» (2004 г.), «Гісторыя подноснага промыслу ў Ніжнім Тагіле» (2009 г.), «Жывёльны мір Урала» (2007 г.) і інш., выпускае друкаваныя выданні, арганізоўвае розныя экскурсіі і іншыя культурныя імпрэзы.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Нижнетагильский музей-заповедник «Горнозаводской Урал» (руск.). Культура РФ. Праверана 30 сакавіка 2015.
- Нижнетагильский музей-заповедник «Горнозаводской Урал» (руск.). Музеи России. Праверана 30 сакавіка 2015.