Праспект Леніна (Ніжні Тагіл)

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Праспект імя Леніна — магістраль у Ленінскім раёне Ніжняга Тагіла, у цэнтры горада. Галоўная вуліца горада. Вядзе ад вуліцы Астроўскага (Краязнаўчага музея[1]) до Садовай вуліцы (дом побыту «Эра»). На вуліцы знаходзяцца Музей-запаведнік «Горназаводскі Урал», Драматычны тэатр, Ніжнетагільскі тэатр лялек, КДК «Сучаснік» і адміністрацыйныя ўстановы горада, а таксама мноства крам і банкаў. Утвораны ў 1928 годзе шляхам зліцця дзвюх вуліц — Аляксандраўская (вул. Леніна з 1928 г.; ад Краязнаўчага музея да Тэатральнай плошчы) і Салдзінская (ад Тэатральнай плошчы да дома побыту «Эра»).

Леніна
праспект
Ніжні Тагіл
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Расія
Рэгіён Свярдлоўская
Горад Ніжні Тагіл
Раён Ленінскі
Працягласць 5 км
Ранейшыя назвы Вуліца Аляксандраўская
Назва ў гонар Уладзімір Ільіч Ленін
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Праспект забудоўваўся ў 19481958 гадах па праектах ленінградскіх архітэктараў Я. Свірскага, Г. Ціме і Н. Когана[2]. Гэты комплекс жылых дамоў па праспекце Леніна прызнаны помнікам архітэктуры[3]. Апроч таго, на праспекце захаваўся шэраг гістарычных аб’ектаў (Правіянцкая крама, дом таварыства спажыўцоў, купецкія дамы — усяго 15 аб’ектаў), якія таксама прызнаны помнікамі гісторыі і архітэктуры[4].

Праспект з’яўляецца галоўнай вуліцай горада. На праспекце знаходзіцца Тэатральная плошча — галоўная плошча горада, асноўнае месца правядзення гарадскіх імпрэз і свят.

На скрыжаванні праспекта Леніна і вуліцы Астроўскага ўсталяваны помнік Леніну ў Ніжнім Тагіле, адзін з першых помнікаў правадыру на Урале і СССР[5].

Зноскі

  1. Нижнетагильский музей-заповедник «Горнозаводской Урал»
  2. Нижний Тагил на перекрестках веков
  3. Решение исполнительного комитета Свердловского областного Совета народных депутатов от 04.12.1986 г. № 454
  4. Перечень объектов культурного наследия Архівавана 15 красавіка 2015.
  5. Памятник Ленину, Нижний Тагил Архівавана 4 сакавіка 2016.