Гошаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці БССР

Го́шаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Гошава.

Гошаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Драгічынскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Гошава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 31 сакавіка 1959

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў Драгічынскім раёне Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 9 чэрвеня 1958 года ў склад Ліпнікаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Салава, Суткі і Чарнопаль)[1]. Скасаваны 31 сакавіка 1959 года, тэрыторыя далучана да Хомскага сельсавета[2].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.