Град Чэрвены Камень

замак у паўднёва-ўсходняй Славакіі

Чэрвены Камень (славацк.: Hrad Červený Kameň, венг.: Vöröskő) — замак у паўднёва-ўсходняй Славакіі ў Малых Карпатах каля вёскі Часта.

Замак
Град Чэрвены Камень
48°23′30″ пн. ш. 17°20′08″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Сайт hradcervenykamen.sk (славацк.)(англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мураваны замак быў збудаваны ў XIII стагоддзі ў складзе агульнага прымежнага ланцуга абарончых умацаванняў, якія аддзялялі Браціславу ад Жыліны. Замак быў цалкам перабудаваны ў крэпасць у першай палове XVI стагоддзя. Калі дваранская сям’я Палфаў набыла замак у 1588 годзе, крэпасць была завершана, і з гэтага часу яна стала прэзентабельным дваранскім замкам.

Нягледзячы на тое, што замак быў некалькі разоў пашкоджаны агнём, ён заўсёды рэканструяваўся высілкамі сям’і Палфаў — уладальнікамі замка да Другой сусветнай вайны. У цяперашні час замак з’яўляецца музеем.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.

Спасылкі правіць