Грапталі́ты (Graptolithina) — падклас вымерлых каланіяльных паўхордавых жывёл.

Грапталіты

Скамянеласць Tetragraptus fruticosus, ардовік, Аўстралія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Graptolithina

Атрады

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  993363
FW  319610

Калоніі мелі выгляд галін, на якіх знаходзіліся ячэйкі з асобінамі. Жылі на дне, прымацоўваліся да плывучых водарасцей або вялі планктонны спосаб жыцця. Бентасныя арганізмы мелі цвёрдыя сталоны, хіцінавы шкілет, утваралі дрэвападобныя або конусападобныя калоніі. Планктонныя або псеўдапланктонныя (прымацаваныя да водарасцей) арганізмы без сталонаў мелі «плавальны пузыр» з газам — пнеўматафор, утваралі калоніі рознай формы. Паводле тыпу пачкавання, мікраструктуры ячэек і іх хімічнага складу грапталіты збліжаюцца з крылашчэлепнымі паўхордавымі.

Існавалі ў сярэднім кембрыікарбоне. Маюць вялікае стратыграфічнае значэнне.

Літаратура правіць