Грас
Грас (фр.: Grasse, акс.: Grassa) — горад у французскім дэпартаменце Прыморскія Альпы, крыху на поўнач ад Мужэна. Насельніцтва горада складае 48 тысяч жыхароў.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Грас вядомы сваёй парфумернай індустрыяй і як адно з месцаў, дзе адбываецца дзеянне рамана «Парфумер» Патрыка Зюскінда.
Гісторыя
правіцьГорад заснаваны ў XI стагоддзі. У 1125 годзе стаў рэзідэнцыяй біскупа Антыба. У 1155 годзе Грас стаў біскупскім горадам, пачаў адыгрываць важную ролю ў гандлёвых адносінах з Генуяй і Пізай. У 1482 годзе разам з Правансам стаў часткай Францыі. З XVI стагоддзя ў Грасе пачала развівацца парфумерная вытворчасць.
У 1815 годзе Напалеон I Банапарт высадзіўся тут у бухце Гольф-Жуан і з невялікай арміяй пайшоў на Парыж шляхам, які пасля назавуць дарогай Напалеона. У друкарні Граса, размешчанай у 15 кіламетрах ад месца высадкі, быў надрукаваны заклік да народа і арміі.
Насельніцтва
правіць
|
Гарады-пабрацімы
правіцьСлавутасці
правіць- Нотр-Дам-дзю-Пюі — кафедральны сабор
- Міжнародны музей парфумерыі
Зноскі
- ↑ а б Répertoire national des élus du 2 décembre 2020 — 2020.
- ↑ а б в г д е ё Populations légales communales depuis 1968 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі. Праверана 4 чэрвеня 2021.
- ↑ Recensement de la population 2015 — 2017.
- ↑ Populations légales 2016 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2018.
- ↑ Populations légales 2017 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2019.
- ↑ Populations légales 2018 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
- ↑ Populations légales 2019 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
- ↑ Populations légales 2020 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
- ↑ Populations légales 2021 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.
- ↑ Populations légales 2022 — INSEE, 2024.
- ↑ https://www.opole.pl/node/723
- ↑ https://wb.km.gov.cn/upload/resources/file/2022/05/11/3666839.pdf
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грас
- Сайт горада