Вердэнберг

(Пасля перасылкі з Графства Вердэнберг)

Вердэнберг (ням.: Werdenberg) — графства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое размяшчалася на абодвух берагах Рэйна, на тэрыторыі, дзе цяпер знаходзяцца Ліхтэнштэйн, швейцарскі кантон Санкт-Гален і аўстрыйская зямля Форарльберг. Назву сваю яно атрымала ад замка Вердэнберг, цяпер змешчанага ў швейцарскай камуне Грабс (кантон Санкт-Гален). Графства Вердэнберг вылучылася з графства Манфор у 1230 годзе.

Тэрыторыя графстваў Вердэнберг, Вердэнберг-Зарганс і Манфор у XIV стагоддзі
Тэрыторыя графстваў Вердэнберг, Вердэнберг-Зарганс і Манфор у XIV стагоддзі

У 1260 годзе графства было падзелена на графства Вердэнберг і графства Зарганс. У 1308 годзе графства Вердэнберг ізноў падзялілася — на Вердэнберг-Хейлігенберг і Вердэнберг-Вердэнберг.

Вадуцская лінія графаў Вердэнберг перапынілася ў 1416 годзе, і Вадуц перайшоў баронам Брандзіса.