Грачушына (гарадзішча)

Грачушына — археалагічны помнік каля вёскі Грачушына Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Уключае два гарадзішчы.

Археалагічны помнік
Грачушына
Краіна  Беларусь
Вёска Грачушына
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000706шыфр 213В000706

Гарадзішча-1 правіць

Вядома з 1867 года. Знаходзіцца за 1,5 км на паўднёвым ўсходзе ад вескі на пагорку. Памер пляцоўкі — 35×37 м, вышыня — 15-20 м. Рэшткаў старажытных умацаванняў няма. У 1956 годзе даследаваў Л. В. Аляксееў, у 1981 годзе — Т. С. Скрыпчанка, у 1974 годзе — Г. В. Штыхаў. Культурны пласт 0,4-0,5 м. Знойдзена ляпная кераміка. Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры, датуеццца VII ст. да н. э. — IV ст. н. э. Гарадзішча адносіцца да ранняга жалезнага веку.

Гарадзішча-2 правіць

Вядома з 1867 года. Знаходзіцца за 1 км на паўночны ўсход ад вескі ў лесе. Памер пляцоўкі — 35×37 м, вышыня — да 20 м. Прасочваюцца рэшткі вала і рова. У 1949 годзе даследаваў А. Р. Мітрафанаў, у 1974 годзе — Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе — Т. С. Скрыпчанка. Культурны пласт 0,4-0,5 м. Знойдзены рэшткі ляпной керамікі. Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры, датуецца VII ст. да н. э. — IV ст. н. э. Гарадзішча адносіцца да ранняга жалезнага веку[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Расонскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 378—395.
  • Расонскі раён // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — С. 201—203.
  • Штыхаў, Г. В. Зямля нашых продкаў / Г. В. Штыхаў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. — С. 22-27.