Леанід Васілевіч Аляксееў

(Пасля перасылкі з Л. В. Аляксееў)

Леанід Васілевіч Аляксееў (15 студзеня 1921, Растоў-на-Доне, РСФСР — 22 сакавіка 2008, Масква, Расія) — савецкі і расійскі археолаг і гісторык. Доктар гістарычных навук (1982).

Леанід Васілевіч Аляксееў
Дата нараджэння 15 студзеня 1921(1921-01-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 сакавіка 2008(2008-03-22) (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Маці Кацярына Іванаўна Гаражанкіна[d]
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторыя і археалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Барыс Аляксандравіч Рыбакоў

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Растове-на-Доне, куды яго бацькі выехалі з Масквы пасля Грамадзянскай вайны ад бяскорміцы. Паходзіў з сям'і патомных расійскіх інтэлігентаў. Яго бацька, Васіль Міхайлавіч Аляксееў, унук чэшскага арганіста Язэпа Краля, быў кампазітарам-тэарэтыкам, вучыўся ў Лейпцыгскай кансерваторыі, затым выкладаў тэорыю кампазіцыі. У 1918 ён ажаніўся са сваёй вучаніцай, Кацярынай Іванаўнай Гаражанкінай, дачкой вядомага рускага батаніка, прафесара Маскоўскага ўніверсітэта Івана Мікалаевіча Гаражанкіна  (руск.).

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1948). У 1948—1950 гг. працаваў у Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, з 1953г.  — у Інстытуце археалогіі АН СССР. У 19621966 гг. выкладаў агульны курс археалогіі ў Магілёўскім педагагічным інстытуце.

Навуковая дзейнасць

правіць

Займаўся праблемамі гісторыі навукі, археалогіі, гісторыі архітэктуры і мастацтва Беларусі і Смаленшчыны IX—XII ст., вывучаў гісторыю археалогіі і краязнаўства гэтых рэгіёнаў, склаў іх падрабязныя археалагічныя карты. Таксама даследаваў працэс феадалізацыі Смаленскай зямлі, пытанні заселенасці, гістарычнай геаграфіі заходне-рускіх земляў XIX—XIII стст. Праводзіў раскопкі старажытных гарадоў Беларусі (Браслаў, Друцк, Мсціслаў) і Рослаўля, а таксама, у 1956 годзе, археалагічнага помніка Баронікі — гарадзішча каля вёскі Баронікі Віцебскага раёна, якое знаходзіцца на паўночна—ўсходняй ускраіне вёскі, на левым беразе ракі Лучоса.

Былі выяўлены: культурны пласт у цэнтры 0,2—0,3 м, з паўночнага боку — 0,9 м, ямы ад жытлаў слупавай канструкцыі. Знойдзены бронзавая ўмбонападобная падвеска, жалезны нож з гарбатай спінкай, сякера скіфскага тыпу, 2 каменныя клінападобныя сякеры, глінянае прасліца, тачыльны брусок, каля 200 фрагментаў керамікі днепра-дзвінскай культуры сярэдзіны I-га тысячагоддзя да н. э. — пачатку н. э. Кераміка ляпная ў большасці гладкасценная, зрэдку трапляюцца фрагменты, паверхня якіх пакрытая штрыхоўкай, асобныя чарапкі маюць адбіткі тэкстылю. Сярод знаходак скарб VI—VIII стст. з трох драцяных скроневых кольцаў, якія мелі па 2 трапецападобныя падвескі.

Аўтар прац па гісторыі дзекабрызму на Беларусі, гісторыі дарэвалюцыйнай навукі.

Літаратура

правіць
  • 90 гадоў з дня нараджэння Леаніда Аляксеева // «Наша Слова», № 2(997). 12 студз. 2011. — С. 1.
  • Трусаў А. Роля Л. В. Аляксеева ў развіцці беларускага краязнаўства // «Наша Слова», № 2(997). 12 студз. 2011. — С. 3.