Гродзенская ГЭС

гідраэлектрастанцыя Беларусі на Нёмане

Гродзенская ГЭС — буйнейшая гідраэлектрастанцыя Беларусі. Размешчана на рацэ Нёман каля в. Шчачынава, вышэй па цячэнні за Гродна. Уведзена ў строй у верасні 2012 г. Плошча вадасховішча каля 2,5 тыс. га. Магутнасць — 17 МВт, гадавая выпрацоўка электраэнергii — 84,4 млн кВт*г.[3][4]

Гродзенская ГЭС
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Рака Нёман
Уласнік Гроднаэнерга[1]
Год пачатку будаўніцтва 2008
Гады ўводу агрэгатаў 2012
Увод у эксплуатацыю 31 жніўня 2012[2][1]
Асноўныя характарыстыкі
Гадавая выпрацоўка электра­энергіі, млн  кВт⋅г 84,4
Разліковы напор, м 7
Электрычная магутнасць, МВт 17 МВт
Асноўныя збудаванні
Тып плаціны бетонная, водасліўная
Вышыня плаціны, м 17
Даўжыня плаціны, м 95
На карце
Гродзенская ГЭС (Беларусь)
Гродзенская ГЭС
Гродзенская ГЭС
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Гродзенская ГЭС на этапе будаўніцтва. Май 2012 года.

Агульны кошт праекта 167,8 млн руб. у цэнах 1991 г.[5]. Тэрмін акупнасці — больш за 8 гадоў. Будаўніцтва пачалося ў маі 2008 г., генеральны падрадчык будаўніцтва ААТ «Гроднапрамбуд». У ліпені 2009 г. падпісаны кантракт з чэшскай кампаніяй «Мавел» на пастаўку поўнага камплекту гідратэхнічнага абсталявання для Гродзенскай ГЭС у 2010 г. (на суму 15 млн дол.[6]), у студзені 2010 г. РУП «Гроднаэнерга» і Чэшскі экспартны банк падпісалі крэдытную дамову ў рамках гэтае пастаўкі. На ГЭС усталяваныя 5 гідраагрэгатаў магутнасцю 3,4 МВт кожны.[4]. Абслугоўвае ГЭС 16 чалавек[7].

Зноскі

  1. а б в https://zviazda.by/be/news/20140303/1393880108-energiya-efektyunasci
  2. https://energo.grodno.by/kratkaya-spravka-po-istorii-razvitiya-energetiki-na-grodnenshchine
  3. Тэндар на закупку асноўнага…
  4. а б «Гродноэнерго» и Чешский…
  5. Пастанаўленне СМ РБ № 915…
  6. Мінэнерга Беларусі плануе прыцягнуць…
  7. Гродзенская ГЭС дасягнула праектнай гадавой магутнасці датэрмінова.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць