Грузіна-польскія адносіны
Дыпламатычныя кантакты паміж Грузіяй і Польшчай пачаліся ў XV стагоддзі. Двухбаковыя адносіны паміж сучаснымі ўтварэннямі былі ўсталяваныя 28 красавіка 1992 года.
Грузіна-польскія адносіны | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ 1495 годзе цар Картлі Канстанцін II, шукаючы падтрымкі супраць туркаў, накіраваў на захад пасольства. Канчатковай мэтай місіі былі двары Папы Рымскага і іспанскіх каралёў Фердынанда і Ізабелы. Па шляху дыпламаты наведалі каралеўскія двары Літвы і Польшчы, дзе кіравалі браты Аляксандр і Ян Ягелоны. Яны таксама адчувалі праблемы з турэцкай экспансіяй, а таму паслы спрабавалі схіліць іх да саюза[1].
У XVII стагоддзі паміж Рэччу Паспалітай і заходне-грузінскімі княствамі ішоў актыўны гандаль і дыпламатычная перапіска[1].
Адносіны
правіцьУ 1997 годзе Рэспубліка Польшча адкрыла пасольства ў Тбілісі. У 2001 годзе пасольства Грузіі ў Германіі было па сумяшчальніцтве акрэдытавана ў Польшчы. З 2005 года ў Варшаве дзейнічае грузінскае пасольства.
30 мая 2017 года, падчас візіту прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуда ў Тбілісі, дзе ён сустрэўся з грузінскім лідарам Георгіем Маргвелашвілі, была падпісана сумесная дэкларацыя, па якой польскі бок выказаў сваю падтрымку імкненню Грузіі ўступіць у Еўрапейскі Саюз і НАТА[2]. Таксама ў дакуменце гаварылася аб стварэнні сумеснай камісіі гісторыкаў, якія падрыхтуюць абедзве краіны да святкавання 100-годдзя ўзаемаадносін.
У снежні 2017 Грузія і Польшча падпісалі пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве[3].
5 лістапада 2018 года кіраўнік парламента Грузіі Іраклій Кабахідзэ і маршал сейма Польшчы Марэк Кухцінскі, які знаходзіўся з афіцыйным візітам у Тбілісі, падпісалі Статут Парламенцкай асамблеі дзвюх краін[4].
Падзеі 2008 года
правіцьПадчас Пяцідзённай вайны ў Паўднёвай Асеціі, Польшча заняла бок Грузіі, асудзіўшы дзеянні Расіі ў адказ на забойствы расійскіх міратворцаў. Тагачасны польскі прэзідэнт Лех Качыньскі заявіў[5]:
Сёння Грузія, заўтра — Украіна, паслязаўтра — краіны Балтыі, а пасля прыйдзе чарга і маёй краіны — Польшчы.
Заўвагі
правіць- ↑ а б Малоизвестные страницы истории грузино-балтийских отношений (X—XVIII вв . Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2018. Праверана 25 лістапада 2018.
- ↑ Анджей Дуда: Грузия и Польша проведут бизнес-форум Архівавана 2 лістапада 2020. — Новости-Грузия, 30.05.2017
- ↑ Грузия и Польша подписали соглашение о стратегическом сотрудничестве(недаступная спасылка) — ge.utro.news, 18.12.2017
- ↑ Парламенты Грузии и Польши создают совместную Ассамблею . Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2019. Праверана 7 сакавіка 2019.
- ↑ Польша и Грузия — 100 лет общей истории(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2019. Праверана 17 лістапада 2018.
Спасылкі
правіць- Министерство иностранных дел Грузии об отношениях с Польшей
- Посольство Грузии в Варшаве (только на грузинском и польском языках)
- Польское посольство в Тбилиси