Група Вострыкава — узброенная выведгрупа на тэрыторыі БССР у першай палове 1950-х гадоў. Камандзір групы — Цімох Вострыкаў (псеўданім «Карл»).

Група з 4 беларусаў на чале з Цімохам Вострыкавым, які выступаў у якасці эмісара Рады БНР, была скінута на парашутах у ноч з 26 на 27 жніўня 1952 г. над Налібоцкай пушчай у Маладзечанскай вобласці спецслужбамі ЗША. У склад групы таксама ўваходзілі радыст Андрэй Кальніцкі (псеўданім «Джо»)[1], намеснік радыста Міхал Арцюшэўскі (псеўданім «Фін») і агент-разведчык Генадзь Касцюк (псеўданім «Бэн»)[2]. Мэтамі групы было правядзенне выведвальнай дзейнасці, збор інфармацыі аб палітычнай сітуацыі ў БССР, настроях грамадзянскага насельніцтва, стасунку да савецкіх уладаў і калектывізацыі. Члены групы павінны былі вербаваць супрацоўнікаў службаў бяспекі ў мэтах прадастаўлення інфармацыі аб іх функцыянаванні, а затым перакідвання да ФРГ, дзе яны павінны былі стаць выкладчыкамі школ выведкі. Акрамя таго, камандзір групы Цімох Вострыкаў атрымаў асабістае даручэнне ад Барыса Рагулі атрымаць інфармацыю пра дзейнасць у Беларусі падпольных арганізацый і збройных атрадаў антысавецкага характару.

Пасля высадкі ў цэнтр было выслана зашыфраванае рыдыёпаведамленне, пасля чаго члены групы падзяліліся. Кальніцкі і Арцюшэўскі павінны былі падрыхтаваць базу ў лясным комплексе, ў той час як астатнія пайшлі да Навагрудка. Там яны атрымалі кантакты ў Мінску, але на мясцовым чыгуначным вакзале ўжо на пачатку верасня Цімох Вострыкаў быў затрыманы супрацоўнікамі МДБ. Пасля гэтага былі знайдзеныя і іншыя члены групы. 11 верасня 1952 Андрэй Кальніцкі быў забіты пры спробе збройнага супраціву супрацоўнікам МДБ прыблізна ў кіламэтры ад в. Клецішча Маладзечанскага раёну. Як пазней казаў Вострыкаў, гэта сталася праз тое, што аб усёй аперацыі ад самага пачатку ведала МДБ, а таксаму таму, што Міхал Арцюшеўскі быў агентам савецкай контрвыведкі.

Пасля суда, які адбыўся 10 — 14 лістапада 1955 года ў Мінску Цімох Вострыкаў і Генадзь Касцюк былі асуджаныя да 25 гадоў пазбаўлення волі. Міхал Арцюшэўскі быў памілаваны ў канцы студзеня 1956 г. ўказам Прэзыдыума ВС СССР.

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Валаханович И. А. Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944—1953 гг. — Мн., 2002.
  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3

Зноскі

  1. http://www.slounik.org/154808.html Біяграфія Андрэя Кальніцкага
  2. http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-iii-kniga-i?id=20415 Біяграфія Генадзя Касцюка