Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Мазамбіку
Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Мазамбіку — кантынгент савецкіх вайскоўцаў у Мазамбіку, якія аказвалі падтрымку ў ваенным будаўніцтве і грамадзянскай вайне 1976—1992 гадоў.
Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Мазамбіку | |
---|---|
Гады існавання | 1975—1991 |
Краіна | СССР |
Тып | група ваенных саветнікаў і ваенспецаў |
Дыслакацыя | Мазамбік |
Войны | Грамадзянская вайна ў Мазамбіку |
Ваенныя саветнікі і ваенспецы былі размешчаны ў краіне пасля здабыцця незалежнасці ад Партугаліі. Мазамбікская армія забяспечвалася савецкім узбраеннем, дапамогу ў засваенні якога аказвалі кадравыя вайскоўцы УС СССР. Замежнікі таксама працавалі ў ваенна-навучальных установах. Акрамя прамых абавязкаў — выкладчыцкай працы, многія з іх выконвалі работу няштатных саветнікаў і спецыялістаў, перадаючы мазамбікскім афіцэрам вопыт арганізацыі службы войск, арганізацыі і правядзення палітыка-выхаваўчай работы з падначаленымі[1].
Савецкія ваенныя саветнікі і спецыялісты правялі вялікую работу па ўладкаванню ўзброеных сіл краіны, арганізаваўшы цэнтры па мабілізацыі і прызыву, пагранічную ахову, службу войск, баявую падрыхтоўку, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне, распрацаваўшы арганізацыйна-штатныя структуры. Аднак пры гэтым яны сутыкаліся з шэрагам цяжкасцей, пакутавалі ад умоў гарачага і вільготнага афрыканскага клімату, многія перахварэлі на трапічную малярыю. Час ад часу яны прымалі ўдзел у баявых дзеяннях, хоць гэта не прадугледжвалася двухбаковымі пагадненнямі аб ваенным супрацоўніцтве. Пры выкананні службовых абавязкаў шэсць савецкіх вайскоўцаў загінулі, адзін сканаў ад ранення і яшчэ адзін ад хваробы[2].
Крыніцы
правіць- ↑ Шарый, В.И. Военное сотрудничество советского Союза с бывшими португальскими колониями в 70-80 гг. ХХ века // Армия и общество : журнал. — 2009.
- ↑ Вооруженная борьба народа Мозамбика за свободу и независимость (1965-1979 гг.)