Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Нікарагуа

Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Нікарагуа — кантынгент савецкіх вайскоўцаў у Нікарагуа, якія аказвалі падтрымку ў ваеннай падрыхтоўцы і грамадзянскай вайне 1981—1990 гадоў.

Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Нікарагуа
Гады існавання 19791990
Краіна  СССР
Тып група ваенных саветнікаў і ваенспецаў
Дыслакацыя  Нікарагуа
Войны Грамадзянская вайна ў Нікарагуа

Савецкая ваенная дапамога дзяржаве пачалася пасля прыходу да ўлады сандзіністаў у 1979 годзе. Урад Нікарагуа стаў набываць у Масквы ўзбраенне і тэхніку. Адначасна лінуў паток саветнікаў і спецыялістаў. Да 1990 года ў краіне пабывала 688 прадстаўнікоў УС СССР, у тым ліку 77 вайскоўцаў тэрміновай службы. Нярэдка яны ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях супраць контрас. Аднак роля савецкіх ваенных спецыялістаў у нікарагуанскім канфлікце насіла абмежаваны характар, маючы на ўвазе ў першую чаргу матэрыяльна-тэхнічную дапамогу.

У 1982 годзе ваенныя медыкі з СССР аказвалі дапамогу жыхарам паўночных рэгіёнаў, якія пацярпелі ад паводкі. Для грамадзянскіх асоб быў уладкаваны шпіталь на 100 ложкаў.

Паводле неафіцыйных даных, у Нікарагуа ў сярэдзіне 1980-х гадоў знаходзілася таксама значная колькасць савецкіх інструктараў па лініі ваеннай разведкі. У іх задачу ўваходзіла навучанне мясцовых байцоў метадам дыверсійнай і партызанскай барацьбы.

У часы перабудовы Савецкі Саюз перайшоў да нейтральнай пазіцыі ў нікарагуанскім канфлікце, вывеўшы з «гарачай кропкі» сваіх саветнікаў і ваенспецаў.

Літаратура

правіць