Груша 'Рагнеда' — познялетні[1], хуткаплодны сорт грушы расійскай селекцыі.

Уключаны ў Дзяржрэестр па Цэнтральным рэгіёне[1]. Сорт распаўсюджаны ў Маскоўскай вобласці[2].

Характарыстыка сорта правіць

Дрэвы сярэдняй сілы росту, крона круглява-авальная[2] або шырокапірамідальная, рэдкая[2] (па іншых звестках, густая і кампактная[1]). Прабудзімасць пупышак моцная, парасткаўтваральная здольнасць слабая. Пладаносіць у асноўным на маладых кольчатках.

Лісце сярэдняга памеру, зваротнаяйкападобнае, зазубранасць краю пілкаватая з адзінкавымі зубцамі. Даўжыня і таўшчыня хвосціка сярэднія, прылісткі дробныя.

Парасткі каленчатыя, слаба выгнутыя, зелянява-бурыя, з цёмна-фіялетавым «загарам». Чачавічкі малалікія, падоўжаныя. Пупышкі коратка-конусападобныя, паўпрыціснутыя.

Плады сярэднія па велічыні (каля 120 г), круглявай, радзей пляскатакруглявай або шырокарамбічнай формы. Паверхня гладкая, бліскучая. Скурка сярэдняй таўшчыні і сярэдняй шчыльнасці, светла-жоўтая, часам на асобных пладах назіраецца слабы размыты румянец чырвонага колеру. Варонка і сподак вузкія, дробныя. Чашачка напаўадкрытая. Пладаножка кароткая, тоўстая.

Мякаць бэжава-белая, сярэдняй шчыльнасці, сакавітая, трохі алеістая, добрага салодкага смаку, з моцным мушкатовым водарам[2]. Прывабнасць і смак пладоў ацэньваюцца на 4,1—4,2 бала[1]. Хімічны склад пладоў: 13,7 % сухіх рэчываў, 7,5 % сума цукраў, 0,15 % сума кіслот[2].

У культуры правіць

Ва ўмовах Масквы плады спеюць у другой-трэцяй дэкадзе жніўня, патрабуюць непрацяглага даспельвання. Перыяд спажывання пладоў: канец жніўня — пачатак верасня. У халадзільніку плады захоўваюцца да 2 месяцаў.

Сорт скараплодны. Прышчэпленыя расліны пачынаюць плоданасіць на 3-4 год жыцця. Плоданашэнне багатае, рэзка перыядычнае. Сярэдняя ўраджайнасць 140,5 ц/га.

Зімаўстойлівасць высокая. Груша 'Рагнеда' мае высокую ўстойлівасць да паршы і пладовай гнілі.

Перавагі сорта: высокія зімаўстойлівасць, ураджайнасць і комплексная ўстойлівасць да хвароб, скараплоднасць, добрыя спажывецкія якасці пладоў.

Недахопы сорта: перыядычнасць плоданашэння, абсыпальнасць пладоў пры паспяванні.

Паходжанне правіць

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
?
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
'Финляндская Жёлтая'
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
?
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
'Тёма'
Лукашоў А. М.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Груша усурыйская
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
'Рогнеда'
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
?
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
'Лесная Красавица'
пачатак XIX стагоддзя
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
?
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Зноскі