Грынко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікія Грынкі.

Грынкоўскі сельсавет
Краіна БССР
Уваходзіў у Свіслацкі раён
Уключаў 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вялікія Грынкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 2 снежня 1961

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свіслацкага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вердаміцкага (вёскі Вялікія Міхалкі, Малыя Міхалкі, Юшкавічы) і Дабравольскага (вёскі Грынкі 1, Грынкі 2, Грынкі 3) сельсаветаў[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.