Грэг Эбат

амерыканскі палітык

Грэг Эбат англ.: (Greg Abbott), поўнае імя Грэгары Уэйн Эбат (англ.: Gregory Wayne Abbott; нар. 13 лістапада 1957, Уічыта-Фолс, Тэхас) — амерыканскі юрыст і палітык, 48-ы губернатар Тэхаса.

Грэг Эбат
англ.: Greg Abbott
генеральны пракурор Тэхаса[d]
2 снежня 2002 — 5 студзеня 2015
48-ы губернатар Тэхаса[d]
з 20 студзеня 2015
Папярэднік Рык Перы
Нараджэнне 13 лістапада 1957(1957-11-13)[1] (66 гадоў)
Імя пры нараджэнні англ.: Gregory Wayne Abbott
Жонка Cecilia Abbott[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць адвакат, палітык, суддзя
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт gregabbott.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Грэг Эбат нарадзіўся 13 лістапада 1957 года ў горадзе Уічыта-Фолс (Тэхас, ЗША). У 1981 годзе ён атрымаў ступень бакалаўра у Тэхаскім універсітэце ў Остыне, а ў 1984 годзе — ступень доктара права ў школе права Універсітэта Вандэрбільта.

Працаваў адвакатам, затым прафесарам права, з 1993 па 1995 год быў суддзёй акруговага суда. З 1995 па 2001 год быў суддзёй Вярхоўнага суда Тэхаса (спачатку быў прызначаны, а потым абраны). Са снежня 2002 года па студзень 2015 года быў генеральным пракурорам Тэхаса.

У лістападзе 2014 года ў якасці кандыдата ад рэспубліканскай партыі ўдзельнічаў у выбарах губернатара Тэхаса і ўпэўнена перамог прадстаўніцу дэмакратычнай партыі Уэндзі Дэвіс (Эбат набраў 59,3 % галасоў, а Дэвіс — 38,9 %). Эбат змяніў Рыка Перы на пасадзе губернатара 20 студзеня 2015 года.

Зноскі

  1. Greg Abbott // GeneaStar