Джэймс Рычард «Рык» Перы (англ.: James Richard «Rick» Perry, нар. 4 сакавіка 1950 г, Пэйнт-Крык (у ста км на поўнач ад Абілін), Тэхас, ЗША) — амерыканскі палітык, з 2000 года 47-ы губернатар штата Тэхас ад Рэспубліканскай партыі.

Рык Перы
англ.: Rick Perry
14-ы Міністр энергетыкі ЗША
2 сакавіка 2017 — 1 снежня 2019
Папярэднік Эрнест Моніз[d]
Пераемнік Dan R. Brouillette[d]
39-ы Lieutenant Governor of Texas[d]
19 студзеня 1999 — 21 снежня 2000
Папярэднік Bob Bullock[d]
Пераемнік Bill Ratliff[d]
47-ы губернатар Тэхаса[d]
21 снежня 2000 — 20 студзеня 2015
Папярэднік Джордж Уокер Буш
Пераемнік Грэг Эбат
member of the Texas House of Representatives[d]
8 студзеня 1985 — 8 студзеня 1991
Нараджэнне 4 сакавіка 1950(1950-03-04)[1][2][…] (74 гады)
Імя пры нараджэнні англ.: James Richard Perry
Бацька Joseph Ray Perry[d]
Жонка Anita Thigpen Perry[d]
Веравызнанне хрысціянства і евангельскія хрысціяне
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень бакалаўр навук[d]
Дзейнасць сельская гаспадарка
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў ваенна-паветраныя сілы ЗША
Званне captain[d] і капітан
Узнагароды
Сайт rickperry.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера

правіць

Скончыў Тэхаскі A & M універсітэт (бакалаўр, 1972). У 1972—1977 гадах на службе ў ВПС ЗША, якую пакінуў у званні капітана.

У 1989 годзе перайшоў з Дэмакратычнай партыі ў Рэспубліканскую партыю ЗША.

Абраны віцэ-губернатарам штата ў 1998 годзе і змяніў на пасадзе губернатара Джорджа Буша, у 2000 годзе абранага прэзідэнтам ЗША. Перы двойчы абіраўся на поўны тэрмін у 2002 і 2006 гадах.

Перы абвясціў аб жаданні прэтэндаваць на трэці тэрмін губернатарства ў 2010 годзе. 12 жніўня 2011 г Рык Перы заявіў аб жаданні прэтэндаваць на права стаць кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканскай партыі на выбарах 2012 года.

З 2 сакавіка 2017 года па 1 снежня 2019 года займаў пасаду Міністра энергетыкі ЗША.

Зноскі

  1. Pallardy R., Tikkanen A. Rick Perry // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Rick Perry // GeneaStar

Спасылкі

правіць