Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт

Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт (англ.: Texas Agricultural and Mechanical University), у большасці выпадкаў ужываецца абрэвіятурная назва Тэхаскі АіМ ўніверсітэт (англ.: Texas A&M University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Каледж-Стэйшэн у штаце Тэхас.

Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт
англ.: Texas A&M University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Texas A&M University
Заснаваны 1876
Студэнты 69 465[1]
Размяшчэнне Каледж-Стэйшэн, Тэхас, ЗША
Сайт tamu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Універсітэт быў заснаваны ў 1876 годзе і стаў флагманам аднайменнай універсітэцкай сістэмы ў 1948 годзе. З 2021 года ўніверсітэт налічвае самую вялікую колькасць студэнтаў у Злучаных Штатах. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Уваходзіць у Асацыяцыю амерыканскіх універсітэтаў. Універсітэт стаў першай дзяржаўнай вышэйшай навучальнай установай у Тэхасе. Ён адкрыўся для заняткаў 4 кастрычніка 1876 года як Тэхаскі сельскагаспадарча-механічны каледж. У 1963 годзе, каб адлюстраваць пашыраныя ролі ўстановы і акадэмічныя здабыткі, заканадаўчая ўлада Тэхаса перайменавала каледж ва ўніверсітэт. Галоўны кампус універсітэта займае больш за 22 км2 і ўключае ў сябе Прэзідэнцкую бібліятэку і музей Джорджа Буша-старэйшага. Універсітэт прапануе больш чым 130 праграм навучання ў 17 каледжах і мае 21 навукова-даследчы інстытут. Як вышэйшы ваенны каледж універсітэт з'яўляецца адным з шасці амерыканскіх універсітэтаў з вочным добраахвотніцкім кадэцкім корпусам, навучэнцы якога вучацца разам з цывільнымі студэнтамі.

Структура правіць

  • Каледж сельскай гаспадаркі і біялагічных навук
  • Школа архітэктуры
  • Каледж мастацтваў і навук
  • Школа бізнесу
  • Школа стаматалогіі
  • Школа адукацыі і развіцця чалавека
  • Каледж інжынерыі
  • Школа інжынернай медыцыны
  • Школа ўрадавання і дзяржаўнай службы
  • Школа права
  • Школа медыцыны
  • Школа медсястрынства
  • Школа сцэнічных, візуальных і выяўленчых мастацтваў
  • Школа фармацыі
  • Школа грамадскага здароўя
  • Школа ветэрынарыі і медыка-біялагічных навук

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць