Грэйп (спадарожнік)

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Грэйп (англ.: Greip) — нерэгулярны спадарожнік планеты Сатурн са зваротным арбітальным абарачэннем. Названая імем Грэйп, волаткі з германа-скандынаўскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Сатурн LI.

Грэйп
спадарожнік Сатурна
Першаадкрывальнік Скот Шэпард, Дэвід Джуіт, Джэн Кліна[d] і Brian G. Marsden[d]
Дата адкрыцця 5 студзеня 2006
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 18 105 000 км
Эксцэнтрысітэт 0,374
Перыяд абарачэння −921,2 суткі
Фізічныя характарыстыкі
Атмасфера няма

Гісторыя адкрыцця

правіць

Грэйп была адкрыта ў серыі назіранняў, пачынаючы з 5 студзеня 2006 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 30 чэрвеня 2006 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2006 S 4.

Уласная назва была прысвоена 20 верасня 2007 года.

Крыніцы

правіць