Грэнобльска-Альпійскі ўніверсітэт
Грэнобльска-Альпійскі ўніверсітэт (фр.: Université Grenoble-Alpes) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Грэнобль.
Грэнобльска-Альпійскі ўніверсітэт | |
---|---|
фр.: Université Grenoble-Alpes | |
![]() | |
| |
Арыгінальная назва | фр.: Université Grenoble-Alpes |
Міжнародная назва | англ.: Grenoble Alpes University |
Заснаваны | 1339 |
Год рэарганізацыі | 2020 |
Студэнты | 55 000[1] |
Размяшчэнне | Грэнобль |
Сайт | univ-grenoble-alpes.fr |
![]() |
Агульная характарыстыкаПравіць
Універсітэт з’яўляецца галоўнай вышэйшай навучальнай установай у агламерацыі Грэнобля. Універсітэт, заснаваны ў 1339 годзе, знікаў тройчы на працягу сваёй гісторыі. У цяперашнім выглядзе гэта вынік зліцця трох універсітэтаў, створаных пасля мая 1968 года. Гэта адзін з 10 найбольш важных універсітэтаў Францыі, пяты па памеры і самы вялікі ў рэгіёне Авернь — Рона — Альпы па колькасці студэнтаў, а таксама па дынамізму даследаванняў. Універсітэт быў адзначаны ў студзені 2016 года міжнародным журы ў рамках Ініцыятывы перадавога вопыту (IDEX), а затым прызначаны 24 красавіка 2019 года Міністэрствам вышэйшай адукацыі, даследаванняў і інавацый для размяшчэння аднаго з чатырох міждысцыплінарных інстытутаў штучнага інтэлекту. Газета Times Higher Education паставіла яго на восьмае месца сярод найпрыгажэйшых універсітэтаў Еўропы ў 2018 годзе. У тым жа годзе ён стаў самым цытуемым французскім універсітэтам у Шанхайскім рэйтынгу ВНУ.
СтруктураПравіць
- Грэнобльскі політэхнічны ўніверсітэт
- Грэнобльская нацыянальная вышэйшая школа архітэктуры
- Грэнобльскі інстытут палітычных навук
- Факультэт навук
- Універсітэцкая тэхналагічная школа
- Факультэт здароўя, спорту і сацыяльна-гуманітарных навук
- Факультэт права
- Інстытут урбаністыкі і альпійскай геаграфіі
- Эканамічны факультэт
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грэнобльска-Альпійскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы