Грэта Арвідсан
Грэта Арвідсан (швед. Greta Arwidsson, 5 ліпеня 1906, Упсала — 31 студзеня 1998, лен Стакгольм) — шведскі археолаг і архівіст, першая жанчына — выкладчык археалогіі ў Швецыі.
Грэта Арвідсан | |
---|---|
шведск.: Greta Arwidsson | |
Дата нараджэння | 5 ліпеня 1906[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 студзеня 1998[1] (91 год) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ivar Arwidsson[d][3] |
Род дзейнасці | археолаг |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьГрэта Арвідсан нарадзілася ў 1906 годзе ва Упсале. Яе бацька, Івар Арвідсан, быў выкладчыкам заалогіі ва Упсальскім універсітэце. Акрамя таго, ён займаўся вывучэннем старажытных метадаў і прылад рыбнай лоўлі для Музея паўночных краін. Яго жонка, Ганна Арвідсан, таксама прымала ўдзел у гэтай даследчай дзейнасці. У 1936 годзе бацька і маці Грэты памерлі, і Грэта засталася адна з двума братамі.
Першапачаткова Грэта збіралася стаць настаўніцай, і толькі ў 1930 годзе, ужо маючы ступень бакалаўра, яна пачала вывучаць археалогію скандынаўскіх краін пад кіраўніцтвам прафесара Сунэ Ліндквіста. Разам з ім яна прымала ўдзел у археалагічных экспедыцыях, дзе, у прыватнасці, вынайшла спосаб здабываць артэфакты з зямлі, не пашкодзіўшы іх, пры дапамозе расплаўленага парафіну. У 1932 годзе яна апублікавала свой першы артыкул пра знаходкі ў Вальсгердзе. Пасля Грэта Арвідсан абараніла дысертацыю, тэмай якой сталі ўзоры на зброі і шчытах, знойдзеных у пахавальных ладдзях пры яе ўдзеле. Працуючы над тэмай, яна здзейсніла ў 1938—1939 гадах паездку па розных краінах Еўропы, з мэтай наведаць музеі Германіі, Нідэрландаў, Бельгіі, Францыі і Вялікабрытаніі і, нягледзячы на напружаную перадваенную абстаноўку, паспела сабраць вялікую колькасць фактычнага матэрыялу. Абараніўшы дысертацыю, яна стала выкладчыкам археалогіі ва Упсальскім ўніверсітэце.
У 1946 годзе Грэта Арвідсан атрымала месца галоўнага архівіста і захавальніка культурнай спадчыны Готланда, стаўшы першай жанчынай, якая заняла пасаду такога роду. Пераехаўшы ў Готланд, Арвідсан шмат зрабіла для захавання і аднаўлення готландских гістарычных помнікаў, у тым ліку гарадской сцяны Вісбю. Яна таксама працягвала займацца археалагічнымі пошукамі: спачатку ў Готландзе, а затым на востраве Ловён, дзе было выяўлена буйное пахаванне. У 1954 годзе, калі вызвалілася пасада выкладчыка археалогіі ў Стакгольмскім каледжы (цяпер універсітэт), Арвідсан падала заяўку і атрымала прызначэнне. Пазней, з 1958 па 1961 год, яна таксама была дэканам гуманітарнага факультэта і членам праўлення ўніверсітэта. У 1963 годзе яна стала членам Каралеўскай Шведскай акадэміі славеснасці, гісторыі і старажытнасцей, у 1974 годзе — членам лонданскага Каралеўскага таварыства старажытнасцяў, а ў 1978 годзе — членам Германскага археалагічнага інстытута.
Выйшаўшы ў 1973 годзе на пенсію, Грэта Арвідсан працягнула пачатае раней даследаванне археалагічных знаходак у Вальсгердзе і апублікавала шэраг прац на гэтую тэму. Акрамя таго, яна сабрала, прааналізавала і абагульніла ўсе матэрыялы па пахаваннях у Бірцы, і, дапоўніўшы іх уласнымі даследаваннямі, апублікавала ў трох тамах, апошні з якіх выйшаў у 1989 годзе.
Грэта Арвідсан памерла ў 1998 годзе ва ўзросце 92 гадоў і была пахавана ва Упсале.
Зноскі
- ↑ а б в Arwidsson, Greta — Svenskagravar.se. Праверана 10 лістапада 2017.
- ↑ а б Uppsala domkyrkoförsamlings kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, huvudserie, SE/ULA/11632/C a/18 (1905-1910), bildid: 00150897_00099, sida 93 Праверана 4 чэрвеня 2019.
- ↑ а б Greta, f. 1904 i Uppsala Uppsala län // Swedish Census 1910 — Riksarkivet. Праверана 4 чэрвеня 2019.
- ↑ Arwidsson, Greta — Svenskagravar.se. Праверана 1 жніўня 2020.
- ↑ Greta Arwidsson 1906–1998. Arkeolog — Шведская царква. Праверана 4 чэрвеня 2019.
- ↑ Svenskt kvinnobiografiskt lexikon — Göteborgs universitet, 2018. — ISBN 978-91-639-7594-3 — ISSN 2003-0088