Адкрыць галоўнае меню

Грэчаская салата (ж.р.), у арыгінале салата Харыятыкі (грэч.: χωριάτικη σαλάτα -- сялянская салата) — грэчаская салата з таматаў, агуркоў, феты, шалоту і маслін, запраўленая аліўкавым алеем з соллю, чорным перцам, мацядрушкай. Ключавы кампанент салаты -- фета, традыцыйны грэчаскі сыр з авечага ці казінага малака. Падчас посту замест феты ужываюць соевы сыр тофу. Часта ў салату дадаюць салодкі перац, радзей — каперсы або анчоусы. У англамоўных краінах у рэцэпт заўсёды ўключаюць ліставую салату, звычайна — цыбулю ці салодкі перац; часам дадаюць і іншыя інгрэдыенты. У самой Грэцыі такія варыянты амаль не сустракаюцца. Салату гатуюць з буйна пасечанай, а не здробленай гародніны.

Грэчаская салата
Flickr - cyclonebill - Græsk salat.jpg
Аўтарства
Краіна паходжання Flag of Greece.svg Грэцыя
Кампаненты
Асноўныя
Commons-logo.svg Грэчаская салата на Вікісховішчы
Грэчаская салата

СпасылкіПравіць