Айсіньгёро Цзайцянь (кіт. трад. 愛新覺羅·載湉; 14 жніўня 1871 — 14 лістапада 1908), які кіраваў пад дэвізам «Гуансюй» (кіт. трад. 光緒 — «Слаўная пераемнасць», 25 лютага 1875 — 14 лістапада 1908) — перадапошні імператар імперыі Цын.

Гуансюй
кітайскі імператар[d] (імперыя Цын)
25 лютага 1875 — 14 лістапада 1908
Папярэднік Тунчжы (імператар)
Пераемнік Puyi[d]
emperor Mañjuśrī[d]
25 лютага 1875 — 14 лістапада 1908
Папярэднік Тунчжы (імператар)
Пераемнік Puyi[d]
Нараджэнне 14 жніўня 1871(1871-08-14)[1]
Смерць 14 лістапада 1908(1908-11-14)[2][1] (37 гадоў)
Месца пахавання
Род House of Aisin-Gioro[d]
Імя пры нараджэнні маньчж. ᡯᠠᡳ ᡨᡳᠶᠠᠨ
кіт.: 載湉
Бацька Yixuan, Prince Chun[d][3]
Маці Yehenara Wanzhen[d]
Жонка Лун’юй, Consort Jin[d] і Consort Zhen[d]
Дзейнасць кіраўнік дзяржавы
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага Collar of the Supreme Order of the Chrysanthemum
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Прыжыццёвы партрэт імператара Гуансюя. Ілюстрацыя. [1]

У перыяд яго кіравання ўлада фактычна знаходзілася ў руках яго цёткі і прыёмнай маці — ўдовай імператрыцы Цысі, якая спыніла рэфарматарскія пачынанні Гуансюя — праект «Ста дзён рэформаў  (руск.)» ў 1898 годзе, мэтай якіх было пераўтварыць імперыю на ўзор японскай рэвалюцыі Мэйдзі. У ходзе гэтых рэформаў Гуансюй заснаваў, у прыватнасці, імператарскую вышэйшую школу — Пекінскі ўніверсітэт.

Пасля перавароту  (руск.), учыненага Цысі дзякуючы здрадзе генерала Юань Шыкая, імператар жыў пад хатнім арыштам у пекінскім Забароненым горадзе; указам удава імператрыцы ён быў абвешчаны нявартым сану. Еўрапейскія дзяржавы працягвалі прызнаваць яго валадаром; фармальна яго валадаранне і эра працягваліся да канца яго жыцця, многія апазіцыянеры і эмігранты планавалі вярнуць яго да рэальнай улады. У 1901 падчас іхэтуаньскага («баксёрскага») паўстання супраць еўрапейцаў Гуансюй і Цысі былі эвакуіраваны з Пекіна ў Сіянь у цывільным адзенні. Гуансюй памёр у сваім павільёне ў Забароненым горадзе за дзень да Цысі; хадзілі чуткі, што яна, адчуўшы, што памірае, загадала яго атруціць, хоць малады імператар быў даўно хворы на туберкулёз. У 2008 годзе кітайскія даследчыкі апублікавалі матэрыялы даследавання парэшткаў, згодна з якімі Гуансюя сапраўды атруцілі мыш’яком[4].

Афіцыйнай жонкай Гуансюя была пляменніца Цысі імператрыца Лун’юй, якая пасля яго смерці стала рэгенткай і падпісала адрачэнне за Пу І  (руск.) ў 1912 годзе. Любімую наложніцу імператара, Чжэнь  (руск.), Цысі загадала ўтапіць у калодзежы ў 1900 годзе, западозрыўшы яе ў кантактах з заходнімі дзяржавамі. У яго не было дзяцей; пераемнікам Гуансюя па распараджэнні Цысі стаў яго 2-гадовы пляменнік Пу І  (руск.) (імператар Сюаньтун).

Пасля Сіньхайскай рэвалюцыі  (руск.) 1911 года быў узведзены маўзалей Гуансюя. Сунь Ятсен станоўча ацэньваў яго адукацыйныя рэформы; камуністычны гісторык Фань Вэньлань  (руск.) назваў яго «маньчжурскім арыстакратам, які засвоіў заходнюю філасофію»; Гуансюй лічыцца заснавальнікам мадэрнізацыі Кітая.

Кінематограф правіць

Зноскі

  1. а б Guangxu // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Immanuel C.Y. Hsü The Rise of Modern China — 6 — USA: OUP, 2000. — P. 416. — 1136 p. — ISBN 978-0-19-512504-7
  3. Immanuel C.Y. Hsü The Rise of Modern China — 6 — USA: OUP, 2000. — P. 309. — 1136 p. — ISBN 978-0-19-512504-7
  4. Bruno Philip. L’empereur Guangxu empoisonné! Le Monde, 23 Novembre 2008

Літаратура правіць