Гуань Даашэн
Гуань Даашэн (кіт. спр. 管道昇, піньінь Guǎn Dàoshēng; 1262-1319) — паэтэса, мастак і каліграф у Кітаі эпохі праўлення дынастыі Юань.
Гуань Даашэн | |
---|---|
кіт.: 管道昇 | |
Дата нараджэння | 1262[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1319[2][3][…] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Guan Shen[d][4] |
Муж | Чжаа Мэнфу[d][4] |
Дзеці | Чжаа Юн |
Род дзейнасці | мастачка, паэтка, пісьменніца, каліграф |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шырока прызнаная ў Кітаі як першая жанчына-мастак, Гуань Даашэн стала ідэалам адукаванай кітайскай жанчыны ў яе час і наступныя эпохі. Яна была жонкай знакамітага мастака і каліграфа Чжаа Мэнфу, але пры гэтым сама таксама была значным мастаком і каліграфам. Выкарыстоўваючы ў паэзіі і малюнку стылі, характэрныя для мужчын, пры гэтым яна надавала ўвагу таму, каб захаваць свой стыль і індывідуальнасць. Яна запісвала свае вершы на скрутках са сваімі малюнкамі, такім чынам знаёмячы з імі шырокую публіку. Для яе вершаў характэрныя перажыванні за мужа і дзяцей, а таксама іронія і сарказм. Сярод яе вершаў есць адзін, выказвае незадаволенасць тым, што муж ўзяў наложніцу, і серыя, у якой яна угаворвае яго пакінуць жыцце пры двары.
Скруткі Гуань Даашэн разам з творамі яе мужа Чжаа Мэнфу і сына Чжаа Юна былі сабраны ў адной калекцыі мангольскім імператарам Аюрбарыбадам, які захапляўся тым, што ў адной сям'і сабраны гэтакія выбітныя мастакі і каліграфы.
Зноскі
- ↑ Guan Daosheng // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Guan Daosheng // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Daosheng Guan // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в China Biographical Database
Спасылкі
правіць- Guan Daosheng (管道昇, 1262-1319)—A Yuan dynasty woman poet Архівавана 27 верасня 2007. на сайце Hobart and William Smith Colleges, Geneva, NY
- Encyclopedia > Guan Daosheng(недаступная спасылка)