Губернскі статыстычны камітэт
Губернскі статыстычны камітэт — орган дзяржаўнай (урадавай) статыстыкі ў губерніях Расійскай Імперыі. 20 снежня 1834 года Імператарам зацверджаныя «Правілы для статыстычнага аддзялення пры савеце міністэрства ўнутраных спраў і статыстычных камітэтаў у губерніях». 28 студзеня 1835 года прыняты Указ Сената аб арганізацыі губернскіх статыстычных камітэтаў. Губернскія статыстычныя камітэты засноўваліся пад старшынствам грамадзянскіх губернатараў. Дзеючым кіраўніком быў сакратар камітэта. У 1855 годзе губернскія статыстычныя камітэты аднесеныя да першых інстанцый. 26 снежня 1860 года зацверджана «Палажэнне аб губернскіх статыстычных камітэтах». Паводле Дэкрэта СНК РСФСР № 67 ад 15 верасня 1918 года губернскія статыстычныя камітэты афіцыйна скасаваныя. Пачалося фармаванне савецкай дзяржаўнай статыстыкі на базе статыстычных служб губернскіх земскіх упраў.
Літаратура
правіць- Захарова И. М. Провинциальные статистические комитеты Северо-Запада России: из истории становления отечественной статистики: автореферат дис. на соиск. учен. степ. к.ист.н. — СПб.: 2005.
- Игумнов Е. В. Создание губернских и областных статистических комитетов в Сибири и их научная деятельность (1835—1917 гг.). — СПб., 2010.