Гудрун Шыман

шведскі палітык

Герд Гудрун Марыя Шыман (шведск.: Gerd Gudrun Maria Schyman, нар. 9 чэрвеня 1948, Тэбю, лен Стакгольм) — шведскі палітык. Заснавальніца партыі Фемінісцкая ініцыятыва, спікер у 2005—2011 гг. і лідар у 2013—2019 гг. Левай партыі ў 1993—2003 гг. Дэпутат Рыксдага ў 1988—2006 гадах ад лена Стакгольм

Гудрун Шыман
шведск.: Gudrun Schyman
член рыксдага[d]
3 кастрычніка 1988 — 30 верасня 1991
член рыксдага[d]
30 верасня 1991 — 3 кастрычніка 1994
член рыксдага[d]
3 кастрычніка 1994 — 5 верасня 1997
член рыксдага[d]
8 кастрычніка 1997 — 5 кастрычніка 1998
член рыксдага[d]
5 кастрычніка 1998 — 30 верасня 2002
член рыксдага[d]
30 верасня 2002 — 7 снежня 2004
член рыксдага[d]
8 снежня 2004 — 2 кастрычніка 2006
член Камітэта рыксдага па ахове здароўя і сацыяльнай абароне насельніцтва[d]
11 кастрычніка 1988 — 29 верасня 1991
Нараджэнне 9 чэрвеня 1948(1948-06-09)[1][2][…] (76 гадоў)
Імя пры нараджэнні шведск.: Gerd Gudrun Maria Schyman
Партыя
Сайт schyman.se (шведск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

На парламенцкіх выбарах 20 верасня 1998 года Левая партыя пад кіраўніцтвам Гудрун Шыман атрымала 631 011 галасоў (12,0 %), што з’яўляецца лепшым яе вынікам за ўсю гісторыю.

У 2003 годзе Гудрун Шыман пакінула Левую партыю і ў 2005 годзе стварыла партыю Фемінісцкая ініцыятыва. На выбарах у Еўрапейскі парламент 25 мая 2014 года партыя атрымала 204 005 галасоў (5,5 %) і першы кандыдат у спісе партыі Сарая Пост атрымала мандат. На парламенцкіх выбарах 14 верасня 2014 года партыя атрымала 194 719 галасоў (3,12 %), не пераадолела выбарчы «парог» на дзяржаўнай акрузе ў 4 %, але атрымала месцы ў 13 муніцыпальных саветах, у тым ліку Стакгольма, Мальмё і Умеа. 10 лютага 2019 года Гудрун Шыман сышла ў адстаўку з пасады лідара партыі.

У 1998 годзе ў выдавецтве Fischer выйшла аўтабіяграфія «Gudrun Schyman: Människa, kvinna, mamma, älskarinna, partiledare». У ёй Гудрун Шыман прызналася ў праблемах на глебе алкагалізму. Яе шчырасць рэзка дадала папулярнасці. Прыняла ўдзел у кнізе Skål! 14 berättelser — hur det var, vad som hände och hur det är nu пісьменніцы Анн Цёрнблад, якая выйшла ў выдавецтве Sellin & partner ў 2009 годзе. У кнізе 14 вядомых людзей распавядаюць як алкаголь паўплываў на іх жыццё.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Gudrun Schyman // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  3. Schyman, Gerd Gudrun Maria // Sveriges befolkning 1990Ramsele: National Archives of Sweden, 2011. — ISBN 978-91-88366-91-7 Праверана 29 жніўня 2021.
  4. Gudrun Schyman lämnar Fi Праверана 1 красавіка 2022.
  5. Gudrun Schyman: ”Klimatkrisen är nu” Праверана 1 красавіка 2022.

Спасылкі

правіць