Гузаль Рамазанаўна Сітдыкава
Гузаль Рамазанаўна Сітдыкава (башк.: Гүзәл Рамаҙан ҡыҙы Ситдиҡова; нар. 10 чэрвеня 1952, пас. Інзер, Беларэцкі раён, Башкірская АССР, СССР) — башкірскі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік, перакладчык, народны дэпутат Вярхоўнага Савета Башкірскай АССР XII склікання (1991—1995), дэпутат Дзяржаўнага Сходу — курултая Рэспублікі Башкартастан 1—3 скліканняў (1995—2008), член Грамадскай Палаты Рэспублікі Башкартастан 1 склікання (2011—2012), старшыня Таварыства башкірскіх жанчын Рэспублікі Башкартастан (2004—2011), член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Бакартастан і РФ (1995). З 2012 года ўдзельнічае ў міжнародным валанцёрскім руху Вікімедыя.
Гузаль Рамазанаўна Сітдыкава | |
---|---|
башк.: Гүзәл Рамаҙан ҡыҙы Ситдиҡова | |
Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца, журналістка, перакладчыца, грамадская дзяячка |
Дата нараджэння | 10 чэрвеня 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 10 чэрвеня 1952 года ў пасёлку Інзер Беларэцкага раёна Башкірскай АССР. У 1967 годзе скончыла васьмігадовую школу, паступіла ў Беларэцкае педагагічнае вучылішча. З 1971 года працавала выхавацелькай у школе-інтэрнаце № 1, далей — у розных адукацыйных установах горада Беларэцка.
У 1980 годзе скончыла бібліятэчны факультэт Чалябінскага дзяржаўнага інстытута культуры. З 1983 года з’яўлялася супрацоўнікам, з 1986 года — загадчыцай аддзела, з 1987 года — намеснікам рэдактара Беларэцкай раённай газеты «Урал».
З 1989 па 1995 г. была галоўным рэдактарам раённай газеты «Урал» Беларэцкага раёна. Тады ж была абраная народным дэпутатам Вярхоўнага Савета Башкірскай АССР XII склікання (1991—1995 гг.).
У 1995—2008 гадах была дэпутатам Дзяржаўнага Сходу — курултая Рэспублікі Башкартастан I—III скліканняў, членам Грамадскай Палаты Рэспублікі Башкартастан I склікання (2011—2012). У 2004—2011 гадах абіралася старшынём Таварыства башкірскіх жанчын Рэспублікі Башкартастан. Прымала ўдзел у працы Выканкама Сусветнага курултая башкір.
- ↑ а б Bashkir Encyclopedia — Башкирская энциклопедия, 2005. — 4344 с.